Музыка1818

Кіркораў усё ж прарваўся ў Вільню, але вельмі абураны

Філіп Кіркораў усё ж дабраўся да Вільні, а яго апаратура паспяхова мантуецца ў канцэртнай зале «Siemens Arena».

У сваім Інстаграме ён паведаміў: «Вільня! Перадаю апошнія зводкі з мяжы! Наша абсталяванне прыбыло ў Літву. Ужо пачынаецца мантаж. З нецярпеннем чакаю вас у Siemens Arena заўтра! Да сустрэчы на Шоу «Я»!»

Сам спявак пракаментаваў сітуацыю з памежнікамі, якія затрымалі фуры з абсталяваннем на памежным пункце «Каменны Лог» так: 

«Ноччу, стомленых пасля канцэрту, нас затрымалі на мытным пункце «Каменны Лог» больш за гадзіну. Некалькі разоў правяралі дакументы, прасілі выйсці з машыны, надглядалі, пры гэтым самі ўсміхаліся — вось, Кіркорава «злавілі». У выніку стомлены калектыў дабраўся да Вільні толькі пад раніцу. Але на гэтым, як аказалася, начны кашмар не скончыўся. Чатыры вялікія фуры з афармленнем для сцэны — святлодыёдныя экраны, святло, дэкарацыі, усё гэта так і засталося на памежным пункце. Беларускія мытнікі не выпускаюць грузавікі з абсталяваннем. Да гэтага часу! Гэта працягваецца ўжо больш за палову сутак. Хамяць кіроўцам. Пагражаюць».

У выніку афармленне да сцэны прыбыла толькі сёння ноччу ў Вільню, канцэрт адбудзецца 24 сакавіка.

А Філіп Бядросавіч будзе чакаць папярэджання памежнікам ад самога кіраўніка краіны.

Чытайце таксама:

Беларуская мытня прымусіла Кіркорава панервавацца

Мытня і Памежны камітэт Беларусі: Кіркораў расказвае? Мытны надгляд заняў 94 хвіліны

Каментары18

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць