Усяго патроху66

Лісіца раскапала старажытны могільнік у Белавежскай пушчы

На ўскраіне вёскі Вілы Камянецкага раёна паблізу аднайменнага археалагічнага аб'екта знойдзены фрагменты шкілета чалавека, паведаміў навуковы супрацоўнік нацыянальнага парку «Белавежская пушча» Руслан Кніга.

Таксама ў лісінай нары знаходзілася вялікая колькасць фрагментаў керамікі, ідэнтычнай той, якая была знойдзена падчас археалагічных раскопак у 2007 годзе. Артэфакты выяўленыя за некалькі метраў ад археалагічнага аб'екта «Вілы-2» — паселішча эпохі мезаліту, неаліту, бронзавага веку і Сярэднявечча.

Пра незвычайную знаходку паведамілі мясцовыя жыхары. Чалавечыя парэшткі адправілі на экспертызу. Там пацвердзілі: фрагментам шкілета не менш за тры сотні гадоў.

«Магчыма, ліса раскапала старажытны могільнік. Новыя знаходкі сведчаць, што культурны пласт гэтага аб'екта яшчэ не да канца вывучаны. Такім чынам, у далейшых археалагічных пошукаў ёсць перспектыва. Усе артэфакты будуць апісаныя і, па магчымасці, дапоўняць гістарычную экспазіцыю Музея прыроды нацпарка», - паведаміў Руслан Кніга.
Гэта не першы выпадак, калі жывёлы дапамагаюць навукоўцам выявіць сляды гісторыі. Так, дзесяць гадоў таму ва ўрочышчы Язвы на месцы пясчанай «купальні» зуброў была знойдзеная каменная сякера часоў неаліту.

Стаянка чалавека перыяду позняга неаліту і бронзавага веку, якая атрымала назву «Археалагічны аб'ект «Вілы-2», знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне Белавежскай пушчы, ля месца зліцця рэк Лясная Правая і Белая. Аб'ект археалогіі адкрыты ў 2007 годзе. На старажытным селішчы археолагі знайшлі больш за тысячу артэфактаў, пачынаючы ад V стагоддзя да нашай эры і да перыяду Сярэднявечча. У прыватнасці, на гэтай тэрыторыі знойдзеныя матэрыялы Прыпяцка-нёманскай ранненеалітычнай культуры і фрагменты керамікі са шнуравой арнаментацыяй позняга неаліту і ранняга бронзавага веку.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі1

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Усе навіны →
Усе навіны

У старым горадзе Вільні п'яны на «Лексусе» знёс душэўную гарадскую скульптуру «Ваданос»1

Латушка паведаміў польскай пракуратуры пра сем спробаў вярбоўкі6

Заснавальніка Telegram Паўла Дурава ў Расіі ўнеслі ў спіс экстрэмістаў і тэрарыстаў6

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы29

У Віцебску мужчына забіў дзесяцімесячную дзяўчынку8

Рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча абвінавачваюць у падрыхтоўцы замаху на дзяцей Ціханоўскай2

Што за сям'ю забілі ў выніку ўдару па вёсцы пад Крывым Рогам — загінула шэсць чалавек, з іх чацвёра дзеці7

На Барысаўшчыне 79‑гадовая пенсіянерка спрабавала спаліць дом з унукам і яго дзяўчынай5

У Мінску за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» асудзілі айцішніка Багдана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі1

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць