Facebook зрабіў магчымасць ставіць на аватар відэа
У пачатку мінулага года па выніках даследаванняў Facebook, карыстальнікі ўхвалілі ідэю відэааватараў. Ужо сёння функцыя стала магчымай для карыстальнікаў мабільных сістэмаў Ios і Android.

Злева - Android, справа - Ios.
Функцыя даступна пакуль што толькі з тэлефона, але пры жаданні вы можаце запампаваць відэа на тэлефон, а пасля паставіць яго на аватар.

Максімальная працягласць відэа — 7 секундаў. Пасля здымкі ідзе рэдагаванне відэа. На Ios далучана функцыя дадавання гукаў ці музыкі ў відэа.

Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары