Свет11

У Новасібірску зноў затрымалі ідэолага «Манстрацыі»

У Новасібірску супрацоўнікамі цэнтра па барацьбе з экстрэмізмам затрыманы ідэолаг штогадовай першамайскай акцыі пад назвай «Манстрацыя» мастак Арцём Ласкутоў.

«Затрымалі, вязуць у Цэнтральнае РУУС», — распавёў Ласкутоў агенцтву ТАСС.

Пазней ён выклаў у сябе ў «Твітары» фота паліцэйскага пратакола, з якога вынікае, што яго затрымалі за правядзенне шэсця без узгаднення з мэрыяй Новасібірска.

Гэта не першае затрыманне Ласкутова ў сувязі з правядзеннем «Манстрацыі».

@ikentavr

«Манстрацыя» была прыдуманая больш за 10 гадоў таму, у 2004 годзе, як альтэрнатыва першамайскага шэсця. Яе ўдзельнікі апранаюць пацешныя касцюмы і нясуць плакаты жартоўнага зместу.

Самі ўдзельнікі акцыі кажуць, што гэта «вясёлае шэсце свабодных людзей па горадзе з абсурдысцкімі лозунгамі, якія адлюстроўваюць жыццё».

У 2011 годзе Арцём Ласкутоў атрымаў за свой праект прэмію ў катэгорыі «Сучаснае мастацтва», якую ўручаюць Дзяржаўным цэнтрам сучаснага мастацтва. Аднак у 2015 годзе мэрыя Новасібірска адмовілася ўзгадніць шэсце, і яе натхняльнік быў затрыманы на 10 сутак за непадпарадкаванне распараджэнню супрацоўніка паліцыі і яшчэ на 10 сутак за парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі і правядзення шэсця або пікетавання.

Сёлета «Манстрацыя» была ўзгодненая з уладамі Новасібірска, удзельнікі акцыі далучыліся да арганізаванага мэрыяй «Усяшэсця».

Галоўным лозунгам сёлетняй «Манстрацыі» стала фраза «Тут вам не Масква». Расцяжку з надпісам неслі на чале калоны. Паведамляецца, што такую фразу сказалі арганізатарам акцыі супрацоўнікі мэрыі пры ўзгадненні мерапрыемства.

Па ацэнцы самога Ласкутова, сёлета на акцыю выйшлі каля 2 тысяч чалавек, што прыкметна больш, чым у папярэднія гады.

Яны неслі разнастайныя плакаты — напрыклад, такія: «Пастернак или как?», «Здравствуйте, вы верите в БГ?», «Не надо печалиться, все лето впереди», «Рано или поздно, так или иначе» – і скандавалі «РПЦ! РПЦ!», «Что за дичь! Что за дичь!», «Русские блины! Русские блины», а также «Запрещенка! Запрещенка!».

Каментары1

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?11

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?11

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →