Грамадства1313

У Беларусі выкананы чарговы смяротны прысуд

БелаПАН

6 мая стала вядома пра выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да жыхара Рэчыцы Сяргея Іванова. У сакавіку 2015 года ён прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве знаёмай дзяўчыны і прыгавораны да расстрэлу.

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда паведаміў БелаПАН, што Іванова вывелі з камеры СІЗА № 1 Мінска ў ноч з 17 на 18 красавіка. Пра тое, што смяротны прысуд прыведзены ў выкананне, сваякам паведамілі пасля 1 мая.

«Найбліжэйшым часам яны павінны забраць пасведчанне аб смерці. Асабістыя рэчы асуджанага пакуль не вярнулі», — адзначыў праваабаронца.

Згодна з беларускім заканадаўствам, сваякам не выдаюць цела асуджанага, а таксама не паведамляюць пра месца яго пахавання.

Вядома, што Іваноў звяртаўся з прашэннем аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі і накіроўваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Адказ з міжнароднай структуры пакуль не паступаў. Нягледзячы на гэта, прысуд прыведзены ў выкананне.

Зараз у «калідоры смерці» у СІЗА № 1 знаходзяцца тры чалавекі, прыгавораныя да выключнай меры пакарання: Іван Кулеш (жорсткае забойства трох чалавек), Генадзь Якавіцкі (жорсткае забойства аднаго чалавека), Сяргей Хмялеўскі (жорсткае забойства трох чалавек).

Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на ўсёй постсавецкай прасторы, дзе да гэтага часу ўжываецца смяротнае пакаранне. З 1991 года да расстрэлу прыгаворана больш за 400 чалавек, Лукашэнка памілаваў толькі аднаго асуджанага.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна16

Стала вядома, па якім артыкуле асудзілі жыхара Светлагорска, затрыманага па вяртанні ў Беларусь3

У Нідэрландах сорт цюльпанаў назвалі «Мінск»: высокія, самавітыя

Беларуская гімнастка здабыла медаль на Кубку Еўропы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць