Свет88

Аналіз МВФ: Па ўзроўні жыцця палякі перагналі грэкаў і здаганяюць партугальцаў

Агулам узровень жыцця заходнееўрапейцаў і ўсходнееўрапейцаў выраўноўваецца.

Польшча ўпершыню ў сучаснай гісторыі перагнала паводле ўзроўню жыцця краіну Заходняй Еўропы. У мінулым годзе даход на душу насельніцтва ў Грэцыі быў менш, чым у Польшчы. Аб гэтым піша выданне «Rzeczpospolita», спасылаючыся на дадзеныя МВФ.

Па дадзеных Міжнароднага валютнага фонду, пры ўліку рэальнай пакупніцкай здольнасці, у 2015 годзе даход на аднаго жыхара Грэцыі склаў 26 тыс. 449 дал., а даход на аднаго паляка быў на 6 даляраў вышэйшы. Па прагнозах МВФ, у наступным годзе гэтая розніца складзе 1,5 тыс. дал.

Выданне адзначае, што 12 гадоў таму, калі Польшча ўступала ў ЕС, ад Грэцыі яе аддзяляла цэлая бездань.

У той час даход на душу насельніцтва ў Грэцыі складаў 96% ад сярэдняга даходу па ўсёй Еўропе, тады як у Польшчы гэты паказчык быў на ўзроўні 49%.

Акрамя таго, па дадзеных МВФ, ужо у 2018 годзе па ўзроўні жыцця палякі абгоняць партугальцаў.

Паводле прагнозаў аналітыкаў, у Партугаліі даход на душу насельніцтва будзе складаць 30 тыс. 134 дал., а ў Польшчы — 30 тыс. 692 дал.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма4

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

Кіроўца аўтобуса спрабаваў увезці ў Беларусь наркотыкі пад выглядам кансерваў

На Партызанскім праспекце ў Мінску перакулілася таксі ВІДЭА

Пра жывёл на дарогах пачне папярэджваць штучны інтэлект

Сын беларускага палітэмігранта спрабаваў забіць сябе ў Чэхіі. Ён у коме, а бацька шукае дадатковую кансультацыю беларускіх медыкаў8

У Бешанковічах адкрыўся сезонны пантонны мост цераз Дзвіну1

У Беларусі прыгожа зацвіў рапс1

На Цэнтральным аўтавакзале здарыўся лёгкі патоп1

«Калі і прыеду ў Беларусь, то ўжо як турыст». Аргенцінец хацеў зрабіць бізнэс у Беларусі, але яго выслалі за драбязу. Цяпер дазволілі вярнуцца, але ёсць нюанс2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма4

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць