Свет3030

Саўчанка: Я гатовая стаць прэзідэнтам Украіны

Народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка заявіла, што калі ўкраінцы хочуць, то яна гатовая стаць прэзідэнтам.

president.gov.ua

Пра гэта яна сказала ў пятніцу на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанні.

«Украінцы, калі вам трэба, каб я была прэзідэнтам, то я буду прэзідэнтам», — заявіла Саўчанка.

Яна адзначыла, што хоча лётаць, аднак гатовая стаць прэзідэнтам. «Я, шчыра кажучы, не скажу, што я хачу. Я люблю лётаць. Але калі трэба, то я зраблю ўсё, я прайду і гэты шлях», — сказала Надзея Саўчанка.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што гэта не пытанне заўтрашняга дня.

«Я заўтра на Банковую [рэзідэнцыя прэзідэнта Украіны] яшчэ не збіраюся. І калі стану прэзідэнтам, але Майдан скажа, што я там не патрэбна, я не буду чапляцца за прэзідэнцкі фатэль», — сказала яна. Зараз, як дэпутат Вярхоўнай Рады, яна мае намер займацца вызваленнем іншых украінскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў палон, а таксама пытаннямі арміі.

«Буду займацца ў камітэтах па кантролі за арміяй. Я ведаю, як там на перадавой, і я ведаю ўсю карупцыю ў войску. Я буду змагацца з гэтым», — адзначыла яна.

«Я хачу міру, і кампрамісы магчымыя… Але не цаной здрады — гэта наша зямля. Але калі там гатовыя ісці на перамовы, мы таксама гатовы», — сказала яна.

Пры гэтым падзеі на ўсходзе Украіны Саўчанка назвала расійска-ўкраінскай вайной.

«Гэта не грамадзянская вайна, гэта расійска-ўкраінская вайна. Нейкая частка іх народа прыехала ваяваць на нашу зямлю.

Вораг — Расія», — падкрэсліла яна.

Таксама яна сказала, што «хацела б пабачыць свет і зрабіць турнэ па краінах, якія аказалі б дапамогу Украіне ў барацьбе з агрэсарам».

Як вярнуць Крым

На пытанне, як Украіна можа вярнуць анексаваны Расіяй Крым, Саўчанка адказала, што, на яе думку, для гэтага ёсць два варыянты: вайна або міжнароднае права.

«Трэба было тады ісці і абараняць. Мы гэта выпусцілі … Як зараз вяртаць? Калі будзе Трэцяя сусветная, Крым вернецца. Без вайны — міжнародным правам трэба дастукацца да людзей. Можа быць, гэта адбудзецца праз пакаленні», — сказала яна.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю17

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу12

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі34

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon27

Італьянец выпадкова выкінуў у смецце 20 залатых зліткаў2

Акіян за некалькі дзён змяніў аблічча аднаго з самых вядомых пляжаў Ісландыі4

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з 47‑мю пасажырамі1

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю17

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць