Грамадства

Валянціна Быкава ў стане стрэсу, у яе пералом правай рукі і трох рэбраў

89-гадовая сястра пісьменьніка знаходзіцца ў рэанімацыйным адзьдзяленьні Вушацкага раённага шпіталю. Да яе не пускаюць пабочных асобаў, а бліжэйшыя сваякі — сыны Васіля Быкава — жывуць адзін у Менску, другі ў Гародні.

Апякуецца Валянцінай Уладзімераўнай яе суседка, спадарыня Тацяна. Яна мэдык, і ёй удалося трапіць да Валянціны Быкавай у рэанімацыю.

«Цёця Валя мяне пазнала, але яна ў стане моцнага стрэсу. Натуральна, яна дужа напалохалася і ператрывала вялікі боль! У яе зламаная правая рука і тры рабрыны зь левага боку, вельмі шмат гематомаў, усё сіняе. У шпіталь прыходзілі работнікі Вушацкага райвыканкаму. Усе лекары адчуваюць адказнасьць, стараюцца. Кажуць, што ўсе неабходныя мэдыкамэнты ў іх ёсьць, і яны імкнуцца падтрымаць Валянціну Ўладзімераўну — зьбіралі ўчора лекарскую нараду, ёй увесь час ставяць кропельніцы… Пакуль яна ў рэанімацыі, ніякія асабістыя рэчы ёй не патрэбныя. Есьць яна вельмі мала — крыху ёгурту, крыху кашы. Адчуваецца, што стрэс у яе быў дужа вялікі, яна вельмі перажывае, нэрвуецца», — апавяла Свабодзе спадарыня Тацяна.

Суседка гаворыць, што пасьля нападу раніцай 27 траўня Валянціна Быкава яшчэ здолела сама выклікаць хуткую дапамогу. Нападніка яна ня бачыла: пачуўшы нейкі шоргат у бакоўцы хаты, дзе ў яе захоўваецца бульба, яна выйшла паглядзець зь ліхтарыкам… Нападнік накінуўся ззаду, заціснуў ёй рот, каб не крычала, заламаў руку, некалькі разоў ударыў.

Забраўшы кабету ў шпіталь, хуткая дапамога перадала зьвесткі пра напад у міліцыю. Паводле суседкі, у хаце ўсё засталося некранутым: відавочна, нападнік уцёк, і да рабаўніцтва не дайшло.

Як праводзіцца сьледзтва па гэтым факце, даведацца не ўдалося: тэлефон мясцовага ўчастковага інспэктара Вушацкага РАУС Аляксея Барадулькі не адказвае. А ў афіцыйную міліцэйскую зводку па Віцебскай вобласьці гэтае здарэньне ня трапіла.

Каментары

Цяпер чытаюць

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся2

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць сталінку з вінтажным дафамінавым інтэр'ерам4

У Нароўлі на пажары загінулі 73‑гадовая пенсіянерка і двое яе праўнукаў — 5‑гадовая дзяўчынка і 10‑гадовы хлопчык

«Іх Валерый Лявонцьеў трэніруе?» Сацсеткі рагочуць і захапляюцца леапардавымі касцюмамі футбалістаў зборнай Конга4

Брытанія перахапіла судна расійскага «ценявога флоту» ў Ла-Маншы1

Чаму мінскія аўтобусы жоўтыя, а тралейбусы — салатавыя? Аказалася, у гэтым ёсць логіка6

У Бразіліі дзяўчыну кінулі з 40‑метровай вышыні, забыўшыся замацаваць ахоўны канат2

32‑гадовую вяскоўку з Гомельшчыны асудзілі па некалькіх палітычных артыкулах10

Заплаціў, але ўсё роўна стаў парушальнікам: якія памылкі робяць кіроўцы на платных паркоўках у Мінску

Рыбінск у агні і чорным дыме — беспілотнікі атакавалі стратэгічнае нафтавае сховішча12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся2

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць