Грамадства55

Памёр «камендант Курапатаў» — Вацлаў Нямковіч

Ня стала Вацлава Нямковіча… Калі сёньня прыйшла гэтая сумная вестка, я адразу згадала ягоную высокую фігуру ў Курапатах на Дзяды, на Радаўніцу, у выходныя, у будныя дні. Заўсёды з усьмешках, добразычлівы і шляхетны.

Я пазнаёмілася са старшынём «Хрысьціянскай злучнасьці «Курапаты» Вацлавам Нямковічам у 2002 годзе. Тады я штодня рабіла рэпартажы з Курапатаў і пра Курапаты падчас будаўніцтва менскай кальцавой дарогі, калі на знак пратэсту паўстала васьмімесячная кругласутачная вахта памяці.

У студзені 2002-га я ўпершыню наведала невялікую кватэру спадара Вацлава недалёка ад Курапатаў. У верасьні 2001-га ён трапіў у аварыю, і некалькі месяцаў давялося быць у гіпсе. Калі спадар Вацлаў згадваў гэты выпадак, у яго на вачах былі сьлёзы — бо крыўдна, што ня змог узяць удзелу ў падзеях, што адбываліся ў Курапатах. А Курапаты для Вацлава Нямковіча былі сапраўды сэнсам жыцьця.

Грамадзкае аб’яднаньне «Хрысьціянская злучнасьць «Курапаты» было створанае напачатку 1990-х дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў масавых рэпрэсіяў у Курапатах ды іншых мясьцінах Беларусі. Яно існуе і дагэтуль.

У невялічкай кватэры Вацлава Нямковіча месьціўся сапраўдны архіў — газэтныя публікацыі пра Курапаты, стэнаграмы паседжаньняў, дзе разглядаліся праекты конкурсу на стварэньне помніка, пасьведчаньне аб наданьні Курапатам статусу помніка першай катэгорыі ды іншае.

Вацлаў Нямковіч меў свой погляд на тое, якім мусіць быць мэмарыял у Курапатах.

«На Курапатах — ня рухаць ямы, на кожнай паставіць крыж. Зрабіць прыгожую мастацкую агароджу. Паставіць дзьве брамы на ўваходзе й выхадзе — Брама Смутку й Брама Надзеі. Уздоўж Алеі Смутку паставіць знакі з усіх «Курапатаў», якія ёсьць у Беларусі, знакі пра ўсіх нашых вялікіх людзей, загінулых у часы бальшавізму. Пасярэдзіне могільніка павінен быць вялікі крыж. У пачатку паставіць маленькую каплічку для ўсіх канфэсіяў. Яшчэ патрэбны навуковы будынак — бібліятэка, кіназаля».

Вацлаў Нямковіч і ў 2002 годзе не спадзяваўся, што ў Курапатах хутка паўстане мэмарыял. І вось чаму: «Бальшавікі былі — бальшавікі засталіся. Ніхто не памяняўся, усе на месцы, яны кіруюць…».

Галоўнае, лічыў старшыня «Хрысьціянскай злучнасьці «Курапаты» Вацлаў Нямковіч, каб у пытаньні наконт Курапатаў была згода.

Апошні раз я бачыла Вацлава Нямковіса на прэзэнтацыі кнігі «Жыцьцё пасьля раку» ў Менску. Ён паціснуў мне руку, і як заўсёды, вельмі прыгожа і па-добраму ўсьміхнуўся.

Яму было 86 гадоў.

Каментары5

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну3

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць