Літаратура11

І пра панамскія афшоры, і пра віяланчэліста, і пра санкцыі — беларус трапіў у шорт-трэк расійскай прэміі «Большая книга»

Абвешчаны спіс фіналістаў расійскай нацыянальнай літаратурнай прэміі «Большая кніга». У спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду ўвайшлі 11 твораў.

Сярод фіналістаў Леанід Юзэфовіч з кнігай «Зімняя дарога», Людміла Уліцкая з «Лесвіцай Якава» і беларускі журналіст, што працуе ў Маскве, з кнігай «Цкаванне» («Травля»).

11 твораў рада экспертаў прэміі выбрала з 37 кніг і рукапісаў, якія ўвайшлі ў «доўгі спіс». Усяго на атрыманне прэміі ў 2016 годзе былі вылучаныя 252 творы.

***

«Травля» Сашы Філіпенкі — гісторыя журналіста, які расследуе злоўжыванні ўлады. За гэта на яго абвешчана сапраўднае паляванне. «Мне хацелася зрабіць фатаграфію нашага часу, а яна выйшла не зусім вясёлай», - прызнаецца Філіпенка.

У працы Філіпенкі нечакана ёсць і гісторыя пра панамскія афшоры, і нават віяланчэліст, але ўсё супадзення аўтар называе выпадковымі, піша тэлеканал «Дождь», рэкамендуючы кнігу для чытання ўлетку.

***

Папенька прогнозирует неминуемый крах общества потребления, рассказывает о неэффективности демократии и настаивает на необходимости изменить мир на основе православных принципов. Отвечая на вопрос журналистки, папа заявляет, что санкций не боится, никакой недвижимости за границей у него нет, а единственное его богатство — Русь. Дети смеются. Мама становится хмурой.

цытата з кнігі

***

Саша Філіпенка нарадзіўся ў Мінску ў 1984 г. Вучыўся ў ЕГУ, працаваў на тэлеканале «Дождь». Аўтар рамана «Былы сын», у якім распавядаецца пра Мінск у 1999-2010 гг. Гісторыя пачынаецца ад трагедыі на Нямізе ў маі 1999 г. і сканчаецца Плошчай-2010.

***

Імёны ўладальнікаў прэміі будуць абвешчаныя не пазней за 10 снежня 2016 года. Лаўрэат першай прэміі атрымае грашовае ўзнагароджанне ў памеры 3 мільёнаў расійскіх рублёў, другі — паўтара мільёна рублёў, трэцяй — мільён рублёў.

У 2015 годзе першую прэмію «Большой кнігі» атрымала Гузель Яхіна за раман «Зулейха расплюшчвае вочы», у якім распавядаецца пра высылку ў 1930-я гады ў Сібір татарскай жанчыны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных34

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных34

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць