Музыка11

Праца не спыняецца: Лявон Вольскі пракаментаваў выхад новага кліпа

Лявон Вольскі прадставіў у сеціве кліп на песню «А хто там ідзе» з альбома «Грамадазнаўства». Тым часам на новы альбом, які мае стаць працягам гэтага дыска, ужо сабрана 86% неабходнай сумы.

Лявон Вольскі пракаментаваў кліп у сваім фэйсбуку:

«Дзякую за падтрымку новага альбома, дарагія сяброўкі і сябры! Ужо 86% ёсць. Праца над альбомам не спыняецца. А пакуль што прапаную паглядзець кліп Мацея Сабурава на песню «А хто там ідзе» з папярэдняга дыску «Грамадазнаўства». Кліп выкананы ў асноўных беларускіх колерах: чорным, белым, чырвоным і шэрым.

Калісьці я пісаў дыпломную працу ў гэтым каларыце. Атрымаў тры балы «за захапленне неўласцівымі нашаму народу фармалісцкімі тэндэнцыямі».

Рэжысёр Мацей Сабураў – аўтар шэрагу кліпаў для «Крамбамбулі» («Госці», «Каб мы калі каму чаго») і іншых артыстаў. «Ідэя была ў тым, каб зрабіць просты, але яркі ролік з акцэнтам на сэнс словаў і самаго Лявона. Калі ён спявае, на яго цікава глядзець», – патлумачыў Сабураў.

Падтрымаць новы альбом Лявона Вольскага можна праз сайт lavonvolski.com.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА14

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Шэсць беларусак з трох краін рыхтуюцца пераплысці Ла-Манш

Трох мядзведзяў сустрэлі каля дарогі ў Вілейскім раёне

Калі прадаць проста цяпер, грошай на закрыццё крэдыту не хопіць. Колькі страціў Belgee за год?9

Беларускі і іх кавалеры другі год запар ратуюць эканоміку «Мілавіцы», пакуль рускія і еўрапейцы купляюць усё менш7

МЗС Італіі выклікала расійскага пасла пасля таго, як Салаўёў назваў Джорджу Мелоні «шл**ай»6

Кацярына Андрэева прыняла прэстыжную ўзнагароду за стрым, праз які трапіла за краты

Эвалюцыя чалавека не спынілася. За апошнія 10 тысяч гадоў стала больш рыжых, а выпадкаў мужчынскага аблысення паменела2

Прэзерватывы Durex падаражэюць на 30% з-за вайны на Блізкім Усходзе

Прэзідэнт Аргенціны Мілей праспяваў на канцэрце ў гонар Нетаньяху4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА14

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць