«Газпром» плануе інвеставаць у газатранспартную сістэму Беларусі да $2,5 млрд
«Газпрам» плануе інвеставаць у развіццё газатранспартнай сістэмы Беларусі $ 2—2,5 млрд да 2020 года. Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах да візіту Уладзіміра Пуціна ў Беларусь.

«Газпрам» з'яўляецца ўласнікам беларускага ўчастка газаправода «Ямал — Еўропа». Да 2020 года «Газпрам» плануе інвеставаць у развіццё газатранспартнай сістэмы Беларусі $ 2-2,5 млрд, у павелічэнне магутнасцяў падземных сховішчаў газу — $1,1 млрд», — гаворыцца ў дакуменце.
Расія з'яўляецца асноўным пастаўшчыком нафты і газу ў Беларусь пры штогадовых пастаўках каля 21,5 млн тон нафты і 20 млрд куб. м газу.
Акрамя таго, у дакуменце ўказваецца, што сферай стратэгічнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі з'яўляецца энергетыка. Так, «Расатам» вядзе будаўніцтва першай беларускай АЭС магутнасцю 2400 МВт пры аб'ёме капіталаўкладанняў $10 млрд. Увод у эксплуатацыю першага блока АЭС запланаваны на 2018 год, а ўвод другога блока і завяршэнне будаўніцтва — на 2020 год.
Каментары