Свет88

«Шматмільярдныя ўліванні ў эканоміку суседняй краіны ў надзеі на лаяльнасць эліты не прынеслі вынікаў. Значна больш дзейсным сталася ўкладанне сродкаў у рускую мову»

У Севастопалі прызналі, што «культурная інтэрвенцыя» дапамагла Расіі захапіць Крым.

Укладанне сродкаў Расійскай Федэрацыі ў адукацыю і культуру Севастопаля адыграла значную ролю ў анексіі Крыма. Пра гэта паведаміла дэпутат гарадскога парламента Севастопаля, старшыня камітэта па сацыяльна-гуманітарных пытаннях Таццяна Шчарбакова ў рамках фестывалю «Вялікае рускае слова».

«Шматмільярдныя ўліванні ў эканоміку суседняй краіны ў надзеі на лаяльнасць эліты, на жаль, не прынеслі вынікаў. Значна больш дзейсным сталася ўкладанне сродкаў у адукацыю і культуру. Прадмет «Севастопалезнаўства», праца з калектывамі ўстаноў культуры, разнастайныя навуковыя гуманітарныя форумы ў Севастопалі, напэўна, і «склалі» той менталітэт, які дазволіў севастопальцам у дні небяспекі сканцэнтравацца і, у канчатковым выніку, прывёў да таго выніку, які мы цяпер маем. Культурныя імпрэзы, вывучэнне роднай мовы, літаратуры, айчыннай гісторыі — усё гэта дапамагае захаваць духоўна-маральныя асновы «рускага свету»», — цытуе Шчарбакову прэс-служба парламента Севастопаля.

Спікерка Рады Федэрацыі Расіі Валянціна Матвіенка, якая ўзяла ўдзел у фестывалі «Вялікае рускае слова», паведаміла, што пасля 2014 гады Расія скарэктавала сваю палітыку «ў дачыненні да суайчыннікаў, умацавання адносін з замежным «рускім светам», які яднае дзясяткі мільёнаў чалавек у больш чым ста краінах». Напярэдадні, на адкрыцці фестывалю, Матвіенка заявіла, што Расія «павінна весці сур'ёзную працу па падтрымцы цікавасці да рускай мовы за мяжой».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА5

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

З эканамістаў — у медсёстры і зубныя тэхнікі. Як беларусы іншых прафесій перавучваюцца на медыкаў4

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі11

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні6

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА5

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць