Свет

Абама выказаў падтрымку Хілары Клінтан у барацьбе за прэзідэнцкую пасаду

Барак Абама падтрымаў Хілары Клінтан у барацьбе за пасаду прэзідэнта Злучаных Штатаў. «Я з ёй, я натхнёны і мне не церпіцца пачаць перадвыбарчую кампанію разам з Хілары», — гаворыцца ў распаўсюджаным у чацвер відэазвароце амерыканскага лідара.

Getty

«Дзясяткі мільёнаў амерыканцаў ужо падалі свае галасы. Сёння я хачу дадаць мой голас», — сказаў Абама.

«Для мяне — радасць і гонар, што мы з прэзідэнтам Абамам пасля многіх гадоў лютай канкурэнцыі сталі сапраўднымі сябрамі», — адказала на гэта Клінтан.

Па выніках праведзеных у аўторак дэмакратычных праймерыз у Нью-Джэрсі Хілары Клінтан набрала дастатковую колькасць галасоў дэлегатаў партыйнага з'езда, каб стаць першай у гісторыі жанчынай, намінаванай адной з асноўных партый на пост прэзідэнта ЗША.

Яе галоўны супернік сенатар Берні Сандэрс страціў нават тэарэтычныя шанцы дагнаць Хілары Клінтан па колькасці галасоў дэлегатаў. У сераду Абама выказаў надзею на тое, што Сандэрс у бліжэйшы час прызнае паразу, што дазволіць аднавіць адзінства ў шэрагах Дэмакратычнай партыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць