Здарэнні

У Рэчыцы вынесены прысуд адзінаццаці футбольным фанатам

У Рэчыцы вынесены прысуд адзінаццаці футбольным фанатам, большасць з якіх — 1997 і 1998 гадоў нараджэння, адзін — 2000-га. Яны абвінавачваліся ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 2 арт. 206 КК (рабаванне, здзейсненае групай асоб). У дачыненні да аднаго таксама была распачатая крымінальная справа за распаўсюд парнаграфіі. Яшчэ адзін абвінавачваўся ў распальванні міжнацыянальнай варожасці (арт. 130 КК).

Як паведаміла БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога суда Вольга Барсукова, паводле прысуду, які быў вынесены 10 чэрвеня, тры абвінавачваныя патрапілі пад амністыю. Таксама на першапачатковым этапе хлопцы абвінавачваліся па артыкуле аб незаконным пазбаўленні волі іншага чалавека, але судом яны былі апраўданыя.

Шэсць хлопцаў былі прызнаныя вінаватымі ў злосным хуліганстве і прыгавораныя да аднаго з паловай года абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Двое (адзін з якіх абвінавачваўся ў распальванні міжнацыянальнай варожасці) былі асуджаныя на тры гады шэсць месяцаў пазбаўлення волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Адзін з хлопцаў быў раней судзімы, таму прыгавораны да пазбаўлення волі на чатыры гады і два месяцы.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны або апратэставаны.

«Зачэпкай у выкрыцці ўсёй злачыннай дзейнасці фанатаў стала раскрыццё хуліганства, здзейсненага ў маі 2015 года.

Запрасіўшы ў госці гамяльчаніна, зламыснік разам з саўдзельнікамі збіў ахвяру. Затым мужчыну распранулі, звязалі, а цела распісалі фашысцкай свастыкай і нецэнзурнымі словамі, пасля чаго прымусілі бегаць па горадзе», — паведамляла раней прэс-служба МУС. БелаПАН хлопцы раней тлумачылі, што яны гулялі ў «Акупай Педафіляй» і завабілі на кватэру 27-гадовага хлопца з Гомеля, які хацеў уступіць з непаўналетнімі у палавую сувязь і быў за гэта збіты.

У дачыненні да аднаго з фігурантаў справы фанатаў, 17-гадовага жыхара Рэчыцы, была распачатая яшчэ адна крымінальная справа — па ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці). Паводле інфармацыі следства, летам 2015 года падазроны ўгаварыў малалетнюю дзяўчынку славянскай знешнасці збіць аднагодку-цыганку.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма3

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца аўтобуса спрабаваў увезці ў Беларусь наркотыкі пад выглядам кансерваў

На Партызанскім праспекце ў Мінску перакулілася таксі ВІДЭА

Пра жывёл на дарогах пачне папярэджваць штучны інтэлект

Сын беларускага палітэмігранта спрабаваў забіць сябе ў Чэхіі. Ён у коме, а бацька шукае дадатковую кансультацыю беларускіх медыкаў8

У Бешанковічах адкрыўся сезонны пантонны мост цераз Дзвіну1

У Беларусі прыгожа зацвіў рапс1

На Цэнтральным аўтавакзале здарыўся лёгкі патоп1

«Калі і прыеду ў Беларусь, то ўжо як турыст». Аргенцінец хацеў зрабіць бізнэс у Беларусі, але яго выслалі за драбязу. Цяпер дазволілі вярнуцца, але ёсць нюанс2

Новыя камеры ў Мінскай вобласці цяпер выводзяць парушэнні і нумар аўто на табло на трасе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма3

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць