Грамадства99

Бахціна: «Пальчыс — разумны, абаяльны чалавек, які перажывае за інтарэсы сваёй краіны»

Эдуард Пальчыс, вядомы як «Джон Сільвер», быў экстрадаваны ў Беларусь з тэрыторыі Расеі 1 чэрвеня. Ён знаходзіўся ў СІЗА № 1 г. Менску, на мінулым тыдні стала вядома, што яго перавялі ў СІЗА № 1 г. Жодзіна. Там яго сёньня наведала адвакат Ганна Бахціна.

Яна паведаміла наступнае: «Была ў Эдуарда, ён нармальна пачуваецца, жывы-здаровы. Размаўлялі, сказаў, што нармальнае стаўленьне супрацоўнікаў сьледчага ізалятара, нармальныя ўмовы. Ніякіх прэтэнзій у яго няма».

«Ён прасіў сказаць вялікі дзякуй усім людзям, якія падтрымліваюць яго, і журналістам асабліва за тое, што ёсьць падтрымка», — кажа Бахціна.

Яна прыводзіць словы Эдуарда Пальчыса: «Я ніколі сябе не піярыў, ніколі не хацеў быць палітычным зьняволеным і не хачу ім быць. Я ўсяго толькі выкладаю свае погляды і перакананьні, зьвязаныя зь небясьпекай, якая пагражае з боку Расеі канкрэтна і зьвязаныя з замахам на цэласнасьць, сувэрэнітэт і незалежнасьць Рэспублікі Беларусь».

Бахціна паведамляе, што ў размове зь ёю Пальчыс не прызнае распавальваньня нацыянальнай варожасьці.

«Думаю, што гэта аб’ектыўна і мы прыкладзем усе намаганьні да таго, каб давесьці, што ён мае рацыю. Ён разумны, абаяльны чалавек, які перажывае за інтарэсы сваёй краіны. Годны грамадзянін сваёй краіны», — характарызуе свайго падабароннага адвакат Ганна Бахціна.

Раней Сьледчы камітэт паведаміў, што ўпраўленьнем Сьледчага камітэту па Менску расьсьледуецца крымінальная справа ў дачыненьні да 25-гадовага ўраджэнца Гарадзенскай вобласьці паводле ч. 1 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці або розьні) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

За «распальваньне варожасьці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да 6 месяцаў ці абмежаваньне альбо пазбаўленьне волі на тэрмін да 5 год. За «распаўсюд парнаграфіі» — пазбаўленьне волі на тэрмін ад двух да чатырох год.

«Вызначана, што падсьледны, зьяўляючыся адміністратарам сайту www.1863x.com, разьмяшчаў на ім матэрыялы, якія ўтрымліваюць прыкметы распальваньня нацыянальнай варожасьці або розьні, а таксама выявы парнаграфічнага зьместу. Гэта пацьвярджаецца вынікамі праведзеных экспэртызаў», — паведамілі ў СК.

Раней праваабарончы цэнтар «Вясна» выступіў з заявай, у якой запатрабаваў гарантаваць затрыманаму Эдуарду Пальчысу права на абарону — дапусьціць да яго ў Жодзінскае СІЗА адваката.

9 чэрвеня пад сьценамі менскага СІЗА № 1 адбыўся пікет салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара9

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Фядута пачаў працу ў прэстыжным польскім універсітэце12

«Каханы за 500 м ад вас». Наста Дашкевіч расказала, як год таму ляцела як на крылах да мужа ў Літву1

Пад Мінскам абнаўляюць веламаршрут Мінск — Раўбічы

Старшыня канцэрна «Беллеспаперпрам» расказаў, ці памагло прадпрыемству зняцце амерыканскіх санкцый1

«Прыток кіроўцаў назіраем з панядзелка». Што адбываецца з іншымі службамі таксі на фоне збояў «Яндэкса»

У Беларусі перастаў працаваць яшчэ адзін сэрвіс «Яндэкса»9

Пад ціскам грамадскасці Трамп адмяніў жывую трансляцыю расстрэлу злачынцы, асуджанага да смяротнага пакарання5

Навукоўцы прасачылі, як смерць аднаго слана можа ўплываць на экасістэму1

У Расіі знялі шалёна папулярны серыял пра ядзерныя вучэнні, у якіх удзельнічалі беларусы. Вось што не так з «Паўраспадам»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара9

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць