Свет66

Улады ПАР выступілі супраць стыпендый для нявінніц

Камісія па гендэрнай роўнасці Паўднёвай Афрыкі пастанавіла, што універсітэцкія стыпендыі для нявінніц незаконныя і павінны быць адмененыя.

Штогод у ПАР праходзіць цырымонія Умхланга, падчас якой кароль зулусаў можа выбраць сабе жонку з тысяч танцуючых перад ім нявінніц. Фота Getty

Улады муніцыпалітэта Утхукела ў правінцыі Квазулу-Натал прызначылі стыпендыю раней у гэтым годзе, мяркуючы, што гэта дапаможа скараціць выпадкі заражэння ВІЧ і падлеткавай цяжарнасці.

Мэр Утхукелы Дуду Мазібука тады заявіла, што ўніверсітэты і муніцыпальныя ўлады не будуць самі правяраць цнатлівасць у студэнтак.

Замест гэтага школьніцы, якія ўжо прайшлі праверку ў рамках штогадовай цырымоніі, якую арганізуе кароль зулусаў, змогуць атрымаць стыпендыю, абвясціла яна.

Камісія, у якую звярнуліся праваабарончыя групы, пастанавіла, што стыпендыя, якая залежыць ад цнатлівасці студэнтак, па сваёй сутнасці з'яўляецца дыскрымінацыйнай. «Цнота не з'яўляецца істотна важнай для навучання», — гаворыцца ў заяве ведамства.

Прадстаўнікі муніцыпалітэта, які лічыцца кансерватыўным рэгіёнам ПАР, пакуль не каментавалі рашэнне.

Каля 6,3 млн чалавек у Паўднёвай Афрыцы заражаныя ВІЧ, гэта кожны дзясяты жыхар краіны. Выпадкі ранніх цяжарнасцяў у краіне таксама вельмі распаўсюджаныя.

У 2013 годзе даследаванне, праведзенае пры падтрымцы ўрада, выявіла, што колькасць падлеткавых цяжарнасцяў узрасла да ста тысяч у параўнанні з 68 тысячамі двума гадамі раней.

Каментары6

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць