Свет22

Прафесар пра студэнцкія пратэсты ў Літве: «Гэта пакаленне левых, над якіх не цісне савецкая спадчына»

Маладыя людзі, якія пратэстуюць супраць новага Працоўнага кодэкса ля будынка ўрада ў Вільні — прадстаўнікі новага пакалення, гэта пакаленне левых, на якіх не цісне савецкая спадчына, гэта пакаленне ўжо з'явілася ў Літве, і яно не мае нічога агульнага з прарасійскімі сіламі, сказаў прафесар універсітэта ім. Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс.

Тут і ніжэй фота: Delfi

Па словах прафесара, менавіта такая цяпер моладзь, пераважна студэнты, доктары навук, якія за тыдзень да прыняцця ПК пратэставалі ў Каўнасе, у Гарадскім парку, а цяпер прыехалі ў Вільню — да будынка ўрада.

«Гэты, у першую чаргу студэнцкі пратэст, пачаўся як з-за агульнай якасці жыцця — росту цэн і недахопу дэмакратычнай дыскусіі, але і мае пэўныя філасофскія перадумовы — крытыка нэалібэралізму. Нэалібэралізм — гэта калі рынак ці буйныя карпарацыі аб'ядноўваюцца з дзяржаўным апаратам, тады розныя законы прымаюцца на карысць гэтых карпарацый», — сказаў Мажэйкіс.

Паводле яго слоў, пратэстоўцы запэўніваюць, што ПК «не на карысць моладзі (…), ён у першую чаргу прынясе карысць буйным кампаніям, якім будзе лягчэй прыняць і звольніць з працы, павялічыць колькасць працоўных гадзін, скараціць працягласць адпачынкаў».

«Левыя студэнцкія групы ўдзельнічалі ў рознай дзейнасці прафсаюзаў ці мелі зносіны з імі і там сфармавалі свае погляды і меркаванне. Я думаю, патрабаванні гэтых студэнтаў збольшага абгрунтаваныя, і гэта ні ў якім разе не сталеючая, гэта ужо сталая дэмакратыя — тое, як яны могуць выказваць сваё меркаванне і пратэставаць, нягледзячы на пастаянны ціск з боку правааховы, а не перамовы», — сказаў прафесар.

На думку навукоўца, такое жорсткае «прававое стаўленне замест перамоваў, паказвае, што інструменты вырашэння праблем занадта слабыя». «Палітычныя рашэнні спрабуюць замяніць адміністрацыйнымі, тут мы назіраем канфлікт», — адзначыў Мажэйкіс. Паводле яго слоў, аргумент, што моладзь выйшла пратэставаць «post factum», не абгрунтаваны, паколькі пратэсты ўжо тыдзень праходзілі ў Каўнасе, «толькі іх ніхто не бачыў і не чуў».

«Акцыя ў Каўнасе праходзіла ў знак салідарнасці з акцыяй у Вільні, меркавалі, што пратэставаць будуць прафсаюзы ці нейкія іншыя групы, паколькі асноўнага дзейства так і не адбылося, мы бачым гэты» post factum», — сказаў Мажэйкіс. Ён не лічыць, што грамадства спіць.

«У часткі грамадства ёсць права згаджацца на такі ПК і нават актыўна падтрымліваць яго, выказваць свае аргументы, аднак калі зірнуць на тое, што адбываецца ў іншых краінах, калі прымаюць падобныя ПК, да прыкладу, як цяпер у Францыі, дык перамовы там вельмі заўзятыя. Несумненна, што гэты ПК дапамагае адным групам працуючых, а магчымасці і правы іншых скоўвае, вось не было пратэсту з боку тых, каго гэта закране адмоўна. Яны не выказваюцца, не могуць ці не хочуць выказваць сваё грамадзянскае меркаванне», — сказаў Мажэйкіс.

Паводле яго слоў, гэта азначае, што ў гэтую дыскусію ўцягнутае не ўсё грамадства. «Тое, што грамадзянскую дыскусію арганізуюць не палітычныя партыі, а грамадскія, у першую чаргу, моладзевыя рухі, гэта парадокс і прыкмета сённяшняга дня. Гэты ПК ствараўся так, каб моладзі было лепш, і менавіта моладзь (…) і крытыкуе ПК і спосаб яго прыняцця. А вось, каб дыскутавалі з гэтай моладдзю, гэтага я не бачу. Іх груба адштурхваюць і кажуць, не ўмешвайцеся, не ўдзельнічалі да гэтага, цяпер пасля ўсяго з вамі няма чаго размаўляць (…), і гэтая халоднасць толькі дапаўняе канфлікт», — сказаў Мажэйкіс.

Навуковец адзначыў, што гэтая моладзь не прарасійская, як часам думаюць. «Да аб'яднанняў левага толку доўга ставіліся як да магчымай рукі Масквы. Але гэта вялікая ілюзія. Крэмль нічога не мае агульнага з левымі, гэта ўлада правых алігархаў, якія самі называюць сябе новым кансерватыўным рухам. Нічога агульнага ні з камунізмам, ні з сацыялізмам у гэтай маскоўскай крамлёўскай улады няма», — сказаў ён. Паводле яго слоў, гэта першае пакаленне, зусім свабоднае і незалежнае ад былых стэрэатыпаў Кампартыі, ад Партыі працы і іншых сацыялістычных уяўленняў.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней8

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней

Усе навіны →
Усе навіны

«Камунарка» пачала прадаваць дубайскія цукеркі5

Беларус абурыўся «вар'яцкімі» цэнамі на красоўкі13

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу17

Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі. Дасталася і Фінляндыі9

У Крамлі да ідэі перамір'я ставяцца вельмі скептычна — Bild

Самы ціхі дзень і час у гандлёвым цэнтры. Калі хадзіць на шопінг, каб не стаяць у чэргах у прымерачныя

Аўстраліец пражыў 100 дзён з штучным тытанавым сэрцам у чаканні донарскай трансплантацыі

«Рускія і амерыканцы пляскаюць у ладкі». Масква, Берлін і Вашынгтон абмяркоўваюць аднаўленне паставак сыравіны ў Германію на НПЗ «Раснафты»7

Самалёт спецпасланніка Трампа Стыва Уіткафа прызямліўся ў Маскве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней8

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць