Улада22

У склад выбарчых камісій увайшлі 217 прадстаўнікоў палітычных партый

У склад тэрытарыяльных выбарчых камісій для працы на парламенцкіх выбарах ўвайшло 22 прадстаўнікі палітычных партый, у склад акруговых — 195, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына 29 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Створаныя сем тэрытарыяльных (абласныя і Мінская гарадская) і 110 акруговых выбарчых камісій. У акруговыя камісіі было вылучана 2.014 чалавек, увайшло ў склад 1.430 (па 13 чалавек у камісіі). У склад тэрытарыяльных камісій вылучана 144 чалавекі, у кожную з камісій таксама ўвайшло па 13 чалавек.

У складзе акруговых камісій 17% дзяржслужачых, 5% грамадзян да 30 гадоў, 57,2% жанчын. 970 чалавек, уключаных у акруговыя камісіі, — гэта прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, з іх 195 — члены палітычных партый.

Сярод партый найбольшае прадстаўніцтва ў складах акруговых камісій у Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ) — 77 чалавек і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (РППС) — 42. У склад акруговых камісій таксама ўвайшлі па 10 прадстаўнікоў Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) і Партыі БНФ, чатыры прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі. 95 чалавек у камісіях будуць прадстаўляць грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын», 225 — Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, 108 — «Белую Русь».

У складзе тэрытарыяльных выбарчых камісій 4,4% чалавек з'яўляюцца грамадзянамі да 30 гадоў, 38,5% — жанчыны. Ад грамадскіх арганізацый у тэрытарыяльныя камісіі ўключана 69 чалавек, у тым ліку 22 — ад палітычных партый. Прадстаўнікі КПБ ўвайшлі ва ўсе тэрытарыяльныя камісіі, па пяць чалавек уключана ад ЛДП і РППС.

«Пастанова ЦВК аб публічным і даступным фармаванні выбарчых камісій была выкананая ў поўным аб'ёме», — падкрэсліла Ярмошына. Яна адзначыла, што пры фарміраванні камісій галоўным крытэрыем была не апазіцыйнасць прэтэндэнта, а яго маральныя і справавыя якасці.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Усе навіны →
Усе навіны

Фінансаванне Starlink для Украіны не спыняць: у Польшчы праяснілі сітуацыю3

Апублікаваны доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця6

Вуліцы Віленскія: чаму іх не было на Палессі і Падзвінні, але былі пад Оршай?15

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

Мерц: Дзяржава ўсеагульнага дабрабыту фінансава нежыццяздольная12

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне2

У Расіі просіцца на вайну асуджаны на пажыццёвае зняволенне кіраўнік групоўкі кілераў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць