Грамадства3333

Будслаўскі фэст: папскі легат перадаў беларускім грэка-католікам рэліквію св. Язафата Кунцэвіча

«Разам з Марыяй мы сёння дзякуем Богу за сярэбраны юбiлей адраджэння структур Каталiцкага Касцёла ў Беларусi», — сказаў на святой Імшы ў ноч з 1 на 2 ліпеня падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У Эўхарыстыі ўдзельнічаў спецыяльны пасланнік Папы Францішка арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн ОР, які падчас яе перадаў беларускім грэка-католікам рэліквію святога Язафата Кунцэвіча.

Імшы папярэднічала велічная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB агучыў на Імшы ліст Папы Францішка да легата на ўрачыстасці ў Будславе кардынала Крыстафа Шонбарна і прывітальнае слова новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі мансеньёра Габара Пінтэра.

«Мы суправаджаем Цябе, дастойны наш брат, у Тваёй місіі выканання гэтага задання. Урэшце з радасцю ўдзяляем Табе Нашае Апостальскае благаслаўленне, знак нашай добразычлівасці да Цябе і нябеснага дару; перадай жа яго ўсім удзельнікам цэлебрацыі», — гаворыцца ў лісце Папы да кардынала Крыстафа Шонбарна.

«Калі вы сёння сабраліся ў Нацыянальным санктуарыі Божай Маці, каб з радасцю і надзеяй паглядзець на 25 гадоў падараванай Богам гісторыі Мінска-Магілёўскай мітраполіі і дзякаваць за іх, я прашу кожнага з вас асаблівым чынам маліцца за нашага Святога Айца Францішка, за ўсю нашу краіну Беларусь, аб шматлікіх і святых пакліканнях да святарства і манаскага жыцця, за шматлікія добрыя хрысціянскія сем’і», — адзначаецца ў слове новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі.

«У цяжкiя часы ганенняў на веру наш народ даверыўся Марыi, i сёння наша Апякунка — Божая Мацi Будслаўская — у працэсii прывяла да алтара, каб на iм скласцi эўхарыстычную ахвяру падзякi за свабоду веравызнання i дар адраджэння веры, перапрасiць за не да канца выкарыстаныя магчымасцi, якiя нам дае Божы Провiд, i таксама прасiць благаслаўлення на будучыню», — сказаў у гаміліі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

«Сёння мы дзякуем Богу за дар хрысціянскай веры. Больш за тысячу гадоў у часы спрыяльных для яе росквіту i часы ганенняў яна апладняла нашу зямлю i працягвае гэта рабіць, на фундаменце Евангелля творачы новы Божы народ. Дзякуючы хрысціянству Беларусь не з’яўляецца краінай, дзе паляцца вогнішчы нянавісці i адбываюцца рэлігійныя войны», — звярнуў увагу арцыпастыр.

Па словах іерарха, «схіляючы галовы перад тымi, хто баранiў веру i яе адраджаў, мы, iх нашчадкі, павінны заставацца вернымі сваёй хрысціянскай спадчыне, бо яна — наш выпрабаваны стагоддзямі падмурак для шчаслівай будучыні».

Мітрапаліт дадаў, што гiсторыя хрысцiянства i Касцёла на беларускай зямлi —«добры ўрок на будучыню, што з Божай дапамогай мы можам дасягнуць вялiкiх рэчаў, калi толькi будзем жыць згодна з хрысцiянскiмi каштоўнасцямi».

Арцыбіскуп звярнуў увагу, што хрысцiянская цывiлiзацыя беларускага народа «не з’яўляецца чымсьцi скамянелым, яна патрабуе развiцця, патрабуе не толькi традыцыi i ўкрытых у зямлi каранёў гэтага шматвяковага дрэва нашай веры, але таксама новых маладых зялёных галінак і лiсцяў». Таксама, па словах Мітрапаліта, трэба памятаць, што «хрысцiянства з’яўляецца патрабуючым»: «гэта пастаянная барацьба праўды з фальшам, дабра са злом, прыгажосцi з брыдотай, этыкi з грахом, свабоды са зневальненнем, каштоўнасцяў з антыкаштоўнасцямi, сэнсу з бессэнсоўнасцю, жыцця са смерцю, iснавання з небыццём».

«Каб у гэтай барацьбе перамагчы, недастаткова толькi верыць у Бога. Трэба яшчэ заставацца верным Яму. Гэта азначае, што не можа быць супярэчнасцi памiж тым, у што мы верым, i тым, як жывём», — патлумачыў іерарх.

Мітрапаліт дадаў, што вернасць хрысцiянскiм караням «не азначае механiчнага капiявання прыкладаў з мiнулага»: «яна павiнна быць творчай, гатовай адплысцi на глыбiню, адкрытай на новыя выклiкi, чулай да знакаў часу». «Праяўляецца яна таксама i ў клопаце аб развiццi роднай культуры, у якой ужо дзесяць стагоддзяў прысутнiчае хрысцiянскi элемент. Вернасць караням азначае і ўменне будаваць сувязь памiж гiстарычныiмі каштоўнасцямi, якiя былi выпрабаваны часам, i выклiкамi сучаснасцi, памiж верай i культурай, Евангеллем i жыццём, — як кажа св. Ян Павел II», — заўважыў арцыбіскуп.

«Гэтую творчую вернасць чалавек сам без Божай дапамогi не можа перадаць iншым. Марыя прыняла Божую волю, засталася ёй вернай, перадала людзям свайго часу i перадае нам. Як Мацi Мiласэрнасцi, Яна заўсёды клапоцiцца пра нас i нiколi не пакідае адных з нашымi праблемамi, — сказаў іерарх. — Марыя, як Мацi Мiласэрнасцi, заўсёды з намi, каб даць нам надзею, нават насуперак надзеi».

«Мацi Божая Будслаўская, Ты ўжо больш за чатырыста гадоў баронiш нас i вядзеш да Твайго Сына, у Юбiлейны Год Божай Мiласэрнасцi i ў юбiлей 25-годдзя адраджэння структур Каталiцкага Касцёла ў Беларусi Табе давяраем наш лёс. Выпрасi ў свайго Сына ласку заўсёды заставацца вернымi нашаму хрысцiянскаму паклiканню, быць яго сведкамi i баранiць духоўныя каштоўнасцi, якiмi Бог нас адорвае ў адроджаным Касцёле», — з гэтымі словамі звярнуўся арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч да Панны Марыі.

Падчас Імшы папскі пасланнік кардынал Крыстаф Шонбарн перадаў беларускім грэка-католікам рэліквію св. Язафата Кунцэвіча — набедранік, частку яго арцыбіскупскага адзення.

«Атрымаць каштоўную рэліквію, набедранік — знак архіпастырскага служэння св. Язафата — для нас духоўнае ўмацаванне ў нашай веры і вернасці Рымскаму Апостальскаму Пасаду, заахвочванне да руплівага сведчання Евангелля», — адзначыў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць