Грамадства11

Першая дзяржаўная гасцініца для жывёл адкрыецца ў ліпені

Першая дзяржаўная гасцініца для жывёл адкрыецца ў Мінску да сярэдзіны ліпеня, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў ГП «Фаўна горада».

Як патлумачыла дырэктар «Фаўны горада» Тамара Царыкоўская, установа, размешчаная на скрыжаванні вул. Брыля і вул. Гурскага, цалкам падрыхтавана, вызначаны тарыфы на пражыванне і штатны расклад. Плануецца, што прымаць пастаяльцаў тут змогуць ужо на наступным тыдні.

— Гатэль складаецца з 36 каціных і 32 сабачых стандартных нумароў. Плюс 4 VIP-пакоі плошчай па 14 кв. м. кожны, куды можна разам з гадаванцам змясціць усю яго ўлюбёную абстаноўку аж да канапы і тэлевізара. У стандартныя нумары гаспадары таксама могуць прынесці любімыя міскі, цацкі, ляжанкі і іншыя асабістыя рэчы гадаванцаў, — нагадала Т. Царыкоўская.

Што тычыцца тарыфаў, суткі пражывання ката ў стандартным нумары абыдуцца ўладальніку ў 12 рублёў 71 капейку. Плата за сабак дыферэнцыраваная і залежыць ад памераў жывёлы. Начлег для чацвераногага дробнай пароды каштуе 14 рублёў 67 капеек, сярэдняй — 16 рублёў 30 капеек, буйной — 18 рублёў 33 капейкі. Нумар VIP каштуе 24 рублі 64 капейкі ў суткі. Кошты пазначаны без уліку харчавання.

Гаспадару пры заключэнні дамовы трэба вызначыцца, як карміць гадаванца. Можна прывезці свой корм альбо за асобную плату работнікі гасцініцы будуць гатаваць натуральную ежу па жаданні ўладальніка або купляць указаны гаспадаром сухі корм.

Пры засяленні ў гатэль з уладальнікам гадаванца будзе заключана дамова. На кожнага чацвераногага пастаяльца завядуць картку — своеасаблівае дасье з інфармацыяй пра звычкі, стан здароўя, асаблівасці догляду і іншымі звесткамі. Паслугі гатэль прадаставіць толькі пры 100%-най перадаплаце.

Дырэктар «Фаўны горада» звяртае ўвагу на наступнае: каб пасяліць гадаванца ў гасцініцу, патрэбен яго ветпашпарт з указаннем усіх прышчэпак. Гэта абавязковая ўмова, бо гаворка ідзе пра здароўе ўсіх пастаяльцаў. Таксама для заключэння дамовы неабходны пашпарт гаспадара.

Запісваць свайго чатырохногага сябра ў гатэль пакуль можна па нумарах «Фаўны горада»: 256-17-73 і 256-17-00. На наступным тыдні ў гасцініцы павінен з'явіцца асобны нумар тэлефона. У штаце ўстановы будзе 12 супрацоўнікаў, у тым ліку — два ветэрынары.

У будынку будуць арганізаваны кіналагічныя курсы для ўладальнікаў сабак, тут стануць вырабляць і прадаваць натуральны корм для жывёл. Таксама ў гасцініцы будуць аказваць ветэрынарныя паслугі і паслугу пасляаперацыйнай ператрымкі гадаванцаў у асобным пакоі.

Нагадаем, узвядзенне аб'екта пачалося каля 10 гадоў таму. Яго адкрыццё неаднаразова анансавалася, але пераносілася.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры11

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне22

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры11

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць