Грамадства44

Мінгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу па справе аб прызнанні Юрыя Захаранкі памерлым

1 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе будзе разглядацца скарга 92-гадовай Ульяны Захаранкі, маці зніклага 17 гадоў таму экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, аб прызнанні яго памерлым, паведамляе Беларускі дакументацыйны цэнтр.

Ульяна Захаранка спрабуе абскардзіць вызначэнне суда Кастрычніцкага раёна Мінска, суддзя якога Вольга Біруля прыпыніла грамадзянскую справу аб прызнанні яе сына памерлым да вырашэння крымінальнай справы, распачатай пракуратурай 17 верасня 1999 года.

Беларускі дакументацыйны цэнтр заклікае грамадскія арганізацыі і грамадзян падтрымаць Ульяну Захаранку і накіраваць звароты да прэзідэнта Беларусі і ў Мінскі гарадскі суд з просьбай адправіць справу аб прызнанні Захаранкі памерлым на новы разгляд.

Юрый Захаранка ўваходзіў у каманду Аляксандра Лукашэнкі на выбарах першага прэзідэнта Беларусі і ў ліпені 1994 года, адразу пасля абрання Лукашэнкі, быў прызначаны на пасаду міністра ўнутраных спраў. У кастрычніку 1995 года Лукашэнка адправіў Захаранку ў адстаўку, а ў красавіку таго ж года былы міністр быў паніжаны ў званні да палкоўніка міліцыі і звольнены з МУС нібыта за грубыя фінансавыя парушэнні і хібы ў працы.

Неўзабаве пасля гэтага Юрый Захаранка перайшоў на бок апазіцыі. У лютым 1998 года ён узначаліў камітэт па бяспецы ў складзе ценявога ўрада. Вясной 1999-га былы прыхільнік Лукашэнкі актыўна ўдзельнічаў у арганізаванай апазіцыяй кампаніі па выбарах прэзідэнта, уваходзіў у каманду былога прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра, ездзіў па краіне, арганізоўваў групы па зборы подпісаў.

Увечары 7 мая 1999 года Захаранка знік па дарозе дадому, у раёне вуліцы Магілёўскай. Справа па факце яго забойства была распачатая 17 верасня 1999 года на падставе артыкула 101 КК (наўмыснае забойства), але не завершаная да гэтага часу. Расследаванне акалічнасцяў знікнення апальнага генерала знаходзіцца на кантролі Камітэта ААН па правах чалавека.

Каментары4

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — зямля ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»12

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — зямля ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зноў можна рэгістраваць ІП

Мужчына выжыў пасля сутыкнення з цягніком

Ізраіль пачаў наземную аперацыю на поўдні Лівана9

Лукашэнка ўжо не першы раз загадаў выпусціць беларускі мабільнік. А чым скончыліся папярэднія спробы?3

Быў ксяндзом — стаў шматдзетным бацькам. Былы святар расказаў, што яго да гэтага падштурхнула3

На Беларусь нясе хмары пылу з прыкаспійскіх стэпаў

У Чачні расказваюць, як у згарэлым дашчэнту будынку ацалеў партрэт Кадырава3

На Новы год у Беларусі чакаецца яшчэ большы прыток расійскіх турыстаў4

«15 хвілін несці х**ню з разумным выглядам». Як у шклоўскай калоніі здымалі фільм пра палітвязняў з удзелам Лукшы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — зямля ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»12

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — зямля ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»

Галоўнае
Усе навіны →