Грамадства2323

Ад легендарнай бабулі з бел-чырвона-белым сцягам патрабуюць вызваліць лецішча, якое дзяржава адабрала за штрафы

Актывістку Ніну Багінскую судовыя выканаўцы прымушаюць вызваліць садовы домік ў кааператыве «Геолаг-СМ» (вёска Дамашаны), які быў у маі арыштаваны за-за нясплаты штрафаў, накладзеных пастановамі судоў.

Прычым тэрмін, да якога Багінская абавязаная вызваліць арыштаванае раней лецішча ад асабістых рэчаў, завяршаецца 29 ліпеня. Менавіта ліст такога зместу «Аб вызваленні памяшкання» атрымала нядаўна Ніна Багінская з аддзела прымусовага выканання Смалявіцкага раёна.

У рамках выканання пастановы аб здзяйсненні асобнага вытворчага дзеяння аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска яшчэ ў маі з кватэры актывісткі ў Мінску судовыя выканаўцы канфіскавалі мікрахвалёўку і пральную машыну ў лік штрафаў за акцыі, а таксама наклалі арышт на дачныя ўчасткі. І вось чарга дайшла да канфіскацыі першага з іх.

Дамок ужо паспелі ацаніць у КУП «Мінскі абласны цэнтр інвестыцый і прыватызацыі» на суму 10 000 рублёў (сто мільёнаў да дэнамінацыі). Гэтыя грошы, пасля продажу «з малатка» лецішча, дзяржава пусціць на пагашэння штрафаў, якіх у Багінскай на сённяшні сабралася амаль 75 мільёнаў рублёў. А што далей, няўжо чарга дойдзе і да апошняга дачнага ўчастка? І гэта пры тым, што частка пенсіі актывісткі штомесяц таксама ідзе на пагашэнне судовых штрафаў.

На свае пратэсты ў пракуратуры і заявы ў суды Багінская атрымлівае фармальныя адпіскі, аднак працягвае адстойваць свае парушаныя правы. Ніна Багінская прынцыпова адмаўляецца сплочваць штрафы па пастановах судоў за ўдзел у розных акцыях і пікетах, паколькі лічыць, што штучныя забароны ўладаў на правядзенне масавых мерапрыемстваў – антыканстытуцыйныя па сутнасці і парушаюць яе права на мірныя сходы.

Ніна Багінская — удзельніца многіх вулічных акцый, на якіх яна нязменна прысутнічае з бел-чырвона-белым нацыянальным сцягам.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

«Не толькі ад грыпу або кавіду». Навукоўцы з ЗША распрацоўваюць універсальную вакцыну ад усіх тыпаў лёгачных інфекцый

Энтузіясты алічбавалі ўсе могілкі Мінска2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік5

 У расійскім Саранску гарыць важны завод ВПК1

Самае жахлівае здарэнне на Алімпіядзе. Польская спартоўка атрымала каньком у вока5

Саграда Фамілія дасягнула сваёй канчатковай вышыні — праз паўтара стагоддзя ад пачатку будаўніцтва. І стала самай высокай царквой на планеце2

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць