Грамадства4848

У пенсіянеркі Ніны Багінскай канфіскавалі маёмасць — за акцыі са сцягамі

Зь менскай кватэры 69-гадовай актывісткі Ніны Багінскай судовыя выканаўцы канфіскавалі мікрахвалёўку і пральную машыну ў лік штрафаў за акцыі і наклалі арышт на дачныя ўчасткі. Пра гэта паведамляе сайт «Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар».

Ніна Багінская — удзельніца многіх вулічных акцыяў, куды яна нязьменна прыходзіць зь бел-чырвона-белым сьцягам.

Як расказала спадарыня Ніна, судам яна вінная ўжо больш за 40 мільёнаў:

«Штрафаў за ўдзел у акцыях у мяне ўжо набегла на 40 мільёнаў, на судовыя паседжаньні я ўжо не хаджу — ня бачу сэнсу, навошта марнаваць час? Першы раз судовыя выканаўцы прыйшлі ў маю адсутнасьць. Дома быў сын. Яны правялі вопіс маёмасьці. Я напісала заяву ў суд, што я ня згодная, бо гэта не мая маёмасьць, а маіх дзяцей. У адказ атрымала звычайную адпіску, на іх думку — усё законна. Праз тыдзень прыйшлі забіраць апісанае: двое ў цывільным і двое ў форме судовых выканаўцаў. У кватэру я іх не пускала, выклікала міліцыю. Судовыя выканаўцы ўсё здымалі на відэакамэру. Прыехаў нарад міліцыі, я ім паведаміла, што мяне хочуць абрабаваць. На якой гэта падставе гэтыя людзі хочуць забраць рэчы, якія нават мне не належаць? Дзяржава рэпрэсуе мяне, дык з маёй пэнсіі і вылічваецца! Пры чым тут мае дзеці, унукі і праўнукі?»

У мінулую пятніцу, 20 траўня, Ніна Багінская прыехала зь лецішча ў сваю менскую кватэру. Сын паведаміў ёй, што прыходзілі судовыя выканаўцы і забралі пральную машынку і мікрахвалевую печ.

«Але як жа так? Гэта ўсё належала маім дзецям, унукам, праўнукам. Унучка цяпер рукамі мые адзежу для майго сямімесячнага праўнука. Яны ў чым вінаватыя? Пазьней я атрымала ліст пра тое, што і на мае дачныя ўчасткі накладзены арышт — у Дамашанах і Мар’інай горцы. Я рыхтую пратэст у пракуратуру».

Тым часам Ніна Багінская атрымала чарговую судовую позву — за ўдзел у акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцягу» яе павінны судзіць адразу па двух пратаколах.

Каментары48

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць