У Мінску кіроўца BMW вырашыў «павучыць» адразу двух кіроўцаў. Інцыдэнт, які адбыўся 8 жніўня на праспекце Дзяржынскага, трапіў у аб'ектыў рэгістратара нашага чытача Ігара.
Што паслужыла прычынай такіх паводзін, невядома. Відавочна адно: гэтыя дзеянні кіроўцы BMW маглі прывесці да сур'ёзнай аварыі.
Зрэшты, у агрэсіўнай яздзе кіроўца гэтага BMW быў заўважаны і раней. У сярэдзіне чэрвеня ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім бачна, як кіроўца іншамаркі груба парушае ПДР: перастройваецца на скрыжаванні, неаднаразова перасякае суцэльную лінію разметкі і праязджае скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары