Свет22

Саўчанка правяла пад Адміністрацыяй прэзідэнта акцыю ў падтрымку палонных

Нешматлікая акцыя «Не кідай сваіх» з патрабаваннем хутчэйшага вызвалення з палону баевікоў грамадзян Украіны прайшла на вул. Банкавая ў цэнтры Кіева ля будынка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны.

Дэпутат Надзея Саўчанка заклікала прыйсці вызваленых з палону і сваякоў украінскіх грамадзян, якія цяпер знаходзяцца ў палоне, у Адміністрацыю прэзідэнта, каб паскорыць працэс вызвалення Украінскай з палону баевікоў.

Выступаючы перад прысутнымі, Саўчанка заявіла, што працэс вызвалення палонных неабходна паскараць, бо цяпер ён займае некалькі месяцаў.

«Прэзідэнт павінен быў ужо даўно выпрацаваць рэальны механізм абмену людзей… Гэта трэба спрашчаць, і гэта можна спрашчаць, і не трэба піярыцца, не трэба казаць, што гэта цяжка — гэта не цяжка», — сказала дэпутат, выступаючы на мітынгу у панядзелак.

У акцыі ўзялі ўдзел больш за 100 чалавек.

Затым удзельнікі акцыі звярнуліся да прэзідэнта Пятра Парашэнкі з тым, каб прыняць канкрэтныя меры для вызвалення людзей. «Мы чакаем канкрэтных крокаў па вызваленні палонных», — гаворыцца ў лісце, падпісаным удзельнікамі акцыі.

Саўчанка сама вырашыла аднесці ліст у Адміністрацыю прэзідэнта. Яна таксама паведаміла, што працягвае галадоўку.

Яна адзначыла, што спадзявалася пасля абвяшчэння галадоўкі на тое, што на праблему вызвалення палонных зверне ўвагу кіраўніцтва краіны, аднак гэтага не адбылося.

«Я лічу, што на мітынг павінны прыйсці і народныя дэпутаты, у прыватнасці першы віцэ-спікер парламента Ірына Герашчанка, і прэзідэнт Украіны», — сказала Саўчанка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну3

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць