Здарэнні66

У Кобрынскім раёне пенсіянер «проста так» забіў у краме 22-гадовага хлопца

У вёску Грушава юнак прыехаў да бабулі, каб справіць 40 дзён па бацьку. 

Малады чалавек загінуў вечарам 6 жніўня. У той дзень ён зайшоў у краму ў вёсцы Грушава. Там 64-гадовы пенсіянер ударыў яго нажом у вобласць сэрца. Пацярпелы памёр на месцы. Абласныя следчыя высвятляюць абставіны гібелі 22-гадовага хлопца.

Відавочцы патлумачылі, што канфліктаў паміж падазраваным і ахвярай не было, якіх-небудзь пагроз пенсіянер не выказваў, а нажавое раненне нанёс беспадстаўна. Днём раней у пажылога мужчыны быў дзень народзінаў і ў той момант ён знаходзіўся ў стане ап'янення, паведамілі ў абласным упраўленні Следчага камітэта.

Загінулы юнак жыў у Жабінцы і працаваў пуцейцам на станцыі «Брэст-Цэнтральны». У вёску Грушава ён прыехаў да бабулі, каб справіць 40 дзён па бацьку.

Кобрынскі раённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу.

Падазраванага затрымалі супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Цяпер з ім працуюць следчыя.

Крымінальную справу расследуюць супрацоўнікі абласнога ўпраўлення. 

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках26

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі флагманскі супермаркет «Дабраном»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

Кіраўнік Гомельшчыны зоймецца галубамі, якія засіраюць лаўкі па вуліцы Валгаградскай у Гомелі. І гэта не жарт5

Чалавек зноў ляціць да Месяца. НАСА сёння адпраўляе першы за паўстагоддзя пілатаваны карабель да спадарожніка Зямлі — місію «Артэміда-2»7

Пяскоў пракаментаваў словы Зяленскага пра тое, што Расія дала Украіне два месяцы на выхад з Данбаса16

Кацярына Ваданосава ахвяруе 10 тысяч еўра для беларускіх палітвязняў6

Наколькі правамерныя дзеянні міліцыі? На сайце калегіі адвакатаў спыталі пра «Гуканне вясны» ў Гомелі11

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках26

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць