Спорт33

Падчас пераправеркі допінг-пробаў Алімпіяды-2012 папаліся беларус і віцэ-чэмпіён Гульняў з Украіны

Міжнародны алімпійскі камітэт абвясціў пра дыскваліфікацыю яшчэ шасці спартсменаў, чые допінг-пробы апынуліся станоўчымі ў выніку пераправеркі тэстаў Гульняў у Пекіне-2008 і Лондане-2012.

Павел Крывіцкі. Фота belta.by.

Сярод іх і 32-гадовы беларускі кідальнік молата Павел Крывіцкі, які на Гульнях у Лондане заняў 28-е месца. Пераправерка пробаў АГ-2012 выявіла наяўнасць забароненых рэчываў: станазалол і дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол).

Пры гэтым Павел Крывіцкі ўжо адбывае чатырохгадовую дыскваліфікацыю за парушэнне антыдопінгавых правілаў, адлік якой вядзецца ад 11 чэрвеня 2015 года. Тады ў допінг-пробе Крывіцкага знайшлі гармон росту.

Цяпер Крывіцкаму пагражае пажыццёвае адлучэнне ад спорту.

Павел Крывіцкі — пераможца моладзевага (да 23 гадоў) чэмпіянату Еўропы-2005, заняў 5-е месца на дарослым чэмпіянаце свету-2011, стаў 4-м на чэмпіянаце Еўропы-2014, сярэбраны прызёр зімовага Кубка Еўропы-2013 па лёгкаатлетычных кіданнях.

Пераправеркі допінг-пробаў Лондана-2012 прывяла і да дыскваліфікацыі ўкраінскага 31-гадовага кідальніка дзіды Аляксандра Пятніцы, які вымушаны будзе вярнуць срэбны медаль Алімпіяды. У яго аналізах знайшлі ўсё той жа дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол). Такім чынам, срэбра Гульняў у Лондане дастанецца прадстаўніку Фінляндыі Анці Руусканену, а бронза — Вячаславу Вясёламу з Чэхіі, які быў чацвёртым.

Падчас пераправеркі пробаў Алімпіяды-2008 папаліся таксама дзве цяжкаатлеткі — Нуркан Тайлан (катэгорыя да 48 кг) з Турцыі і Рыпсіме Хуршудзян (75 кг) з Арменіі. У абедзвюх знайшлі станазалол.

Што тычыцца беларускіх цяжкаатлетаў, то, як ужо паведамлялася, у выніку пераправерак допінг-пробаў алімпійскіх медалёў Лондана-2012, верагодна, будуць пазбаўленыя дзве беларускі — гэта бронзавыя прызёркі Марына Шкерманкова (да 69 кг) і Ірына Кулеша (да 75 кг). Акрамя таго, допінг знайшлі ў пробах Дзіны Сазанавец (да 69 кг, 4-е месца на Гульнях-2012) і Яўгена Жарнасека (звыш 105 кг, 9-е месца).

А ў канцы снежня 2015 года абвясцілі пра станоўчыя допінг-пробы бронзавай медалісткі Алімпіяды-2008 і чэмпіёнкі свету-2011 34-гадовай Настассі Новікавай і 22-гадовага Аляксандра Венскеля, які ў 2010 годзе быў капітанам беларускай зборнай на I летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Сінгапуры, а ў 2015 годзе стаў бронзавым прызёрам ЧЕ-2015. І Новікава, і Венскель былі дыскваліфікаваныя на 4 гады.

У канцы ліпеня таксама стала вядома, што пасля пераправеркі пробаў Пекіна-2008 у Беларусі могуць адабраць яшчэ два медалі — золата кідальніцы молата Аксаны Мяньковай і срэбра штурхальніцы ядра Наталлі Міхневіч.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў68

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць