Меркаванні55

Беларускую сельгастэхніку даглядаюць горш за імпартную

Намесьнік галоўнага канструктара ААТ «Амкадор»: «На дарагіх імпартных пагрузчыках працуюць высокакваліфікаваныя працаўнікі, машыны ўтрымліваюцца ў ідэальным парадку, вытрымліваюцца ўсе ўмовы эксплюатацыі, для іх спэцыяльна закупаюцца алівы зь фільтрамі, а беларускія пагрузчыкі часам нават не праходзяць вытворчую прамыўку».

Беларускія вытворцы сельскагаспадарчых машын патрабуюць выкананьня гаспадаркамі правілаў эксплюатацыі тэхнікі. Як адзначыў 3 чэрвеня на брыфінгу намесьнік галоўнага канструктара ААТ «Амкадор» Вячаслаў Сямашка, няправільнае абслугоўваньне й несвоечасовы рамонт выклікаюць паломкі, якія пасьля сьпісваюць на недапрацоўкі прадпрыемства‑вытворцы.

«Стаўленьне да імпартнай і айчыннай тэхнікі нераўназначнае ў спэцыялістаў гаспадарак. На дарагіх імпартных пагрузчыках працуюць высокакваліфікаваныя працаўнікі, машыны ўтрымліваюцца ў ідэальным парадку, вытрымліваюцца ўсе ўмовы эксплюатацыі, для іх спэцыяльна закупаюцца алівы зь фільтрамі, а беларускія пагрузчыкі часам нават не праходзяць вытворчую прамыўку», — сказаў Вячаслаў Сямашка.

Адной з прычын няўмелага абслугоўваньня прадстаўнік «Амкадора» назваў недахоп кваліфікаваных кадраў на сяле. У прафтэхвучэльнях у асноўным навучаюць на ўжо састарэлай тэхніцы, якая мала прымяняецца на сельскагаспадарчых працах.

Паводле БЕЛТА

Каментары5

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў36

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

Грамадзянін Беларусі адсядзеў у Расіі 12 гадоў за забойства. А калі сталі яго дэпартаваць, аказалася, што ён не грамадзянін Беларусі4

У Турцыі затануў турыстычны карабель, на якім плылі 110 пасажыраў

Дуа Ліпа і Калум Тэрнер ажэняцца на наступным тыдні. Вяселле будзе казачным

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў36

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць