Тэатр33

У Купалаўскім навучаць ухіляцца ад падаткаў

Фота kupalauski.by.

Убачыла ў горадзе афішу Купалаўскага тэатра на верасень. Там пазначана прэм’ера — «На Беларусі бог жыве». Што гэта за спектакль? Што яшчэ рыхтуюць купалаўцы?

Марыя Зайцава, Мінск. 

Як патлумачыла «Народнай Волі» Вольга Бабкова, загадчыца літаратурна-драматургічнай часткі Купалаўскага, гэта будзе аднаразовы паказ монаспектакля па творах Уладзіміра Караткевіча. Выканаўца — акцёр Рускага тэатра Валерый Шушкевіч. Некаторым гледачам гэта пастаноўка вядома пад назвай «Дабравесце ад Уладзіміра». Спектакль «На Беларусі бог жыве» можна будзе ўбачыць на малой сцэне Купалаўскага тэатра 24 верасня. Кошт квітка — 7 рублёў.

Таксама купалаўцы рыхтуюць дзве прэм’еры.

Сяргей Кавальчык, мастацкі кіраўнік Рускага тэатра, паставіць баль-маскарад «Крышталёвы туфлік» (паводле знакамітай «Папялушкі»).

Мастацкі кіраўнік Купалаўскага Мікалай Пінігін будзе працаваць над французскай камедыяй «Школа падаткаплацельшчыкаў». Французскі драматург, сцэнарыст і акцёр Луі Вернёйль напісаў аднайменную п’есу ў сааўтарстве з акцёрам Жоржам Бэрам у 1934 годзе. Згодна з сюжэтам, француз Гастон Вальцье адкрывае Школу падаткаплацельшчыкаў, дзе за невялікае ўзнагароджванне вучыць ухіляцца ад дзяржаўных падаткаў. Грошы яму патрэбны, каб не страціць жонку, якая вырашыла яму здрадзіць…

Цікава, што Пінігін ужо ставіў гэтую п’есу ў 2010 годзе ў Санкт-Пецярбургу на сцэне Вялікага драматычнага тэатра імя Таўстаногава, дзе працаваў да вяртання ў Мінск. Для пастаноўкі ў Купалаўскім пераклад твора з французскай мовы адмыслова зрабіў Андрэй Хадановіч.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары4

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць