Свет99

У Адэсе ў краму канцтавараў памылкова завезлі антыўкраінскія дзённікі з датамі па гісторыі Расіі

На паліцах крамы «Канцкаралы» на Рышэл'еўскага ў Адэсе выявіліся школьныя дзённікі, у якіх адлюстраваныя асноўныя даты ў гісторыі краіны-агрэсара, паведамляе УНІАН.

«Не магу зразумець, гэта глупства, прага нажывы ці што?», — пракаментаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку кіраўнік Савета грамадскай бяспекі Марк Гардзіенка, выклаўшы фатаграфіі старонак дзённіка.

У самой краме «Канцкаралы» запэўнілі, што антыўкраінскі тавар — гэта памылка і непаразуменне.

Адміністратар крамы распавяла мясцоваму выданню, што ўсе дзённікі — кітайскай вытворчасці. У замоўленай партыі выпадкова апынуліся разам з дзённікамі на ўкраінскай мове і некалькі на рускай. Колькі менавіта такога «браку» па ўсёй сетцы, дакладна яшчэ не паспелі палічыць.

«Тавар, вядома, зняты з продажу. Тут няма ніякага злога намеру — проста памылка. У нашай сетцы крамаў ад першых дзён усяго таго, што здарылася ў краіне, падтрымлівалі Украіну і дапамагалі розным арганізацыям», — запэўніла супрацоўнік крамы.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць