Культура66

Памёр пісьменьнік Міхаіл Герчык

3 чэрвеня пасьля працяглай хваробы памёр вядомы беларускі пісьменьнік Міхаіл Герчык. Сымбалічна, што ў гэты сам дзень пабачыў сьвет апошні ягоны раман.

3 чэрвеня пасьля працяглай хваробы памёр вядомы беларускі пісьменьнік Міхаіл Герчык.

Міхаіл Навумавіч (Майсей Беньямінавіч) Герчык нарадзіўся 7 чэрвеня 1932 г. у Бабруйску ў сям’і рабочага. Скончыў Менскую пэдагагічную вучэльню (1953), аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1958). Працаваў у піянэрскай газэце «Зорька», быў рэдактарам на Беларускім радыё. З 1964 — рэдактар выдавецтва «Беларусь», з 1972 — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1964.

Напісаў раманы «…Аддаеш назаўжды», «Здабыцьцё надзеі», «Зброя для забойцы», аповесьці «Сонечнае кола», «Вецер ірве павуціньне», «Аповесьць пра залатую рыбку» ды інш. Пісаў па‑беларуску і па‑расейску, перакладаўся на польскую, баўгарскую, румынскую, латыскую, узбэцкую мовы.

Дарэчы, 3 чэрвеня выйшаў з друку яго апошні раман «Пагоня за міражом» — шматплянавы сацыяльны раман, прысьвечаны самым балючым праблемам сучаснасьці.

Ул. інф. + інфармацыя tut.by

Ён пляваць хацеў на дактароў

Помню, калі ўвосень 2006 г. рэдактар вырашыў адправіць мяне на інтэрвію да Міхаіла Герчыка, спачатку падумаў, што давядзецца выслухваць шматлікія крыўды на жыцьцё старога чалавека. Колькі такіх выпадкаў ужо бывала. І слухаю, бо іншага не заставалася. Таму асаблівага энтузіязму не было.

Нейкім надвячоркам я пазваніў у кватэру пісьменьніка, каб дамовіцца сустрэцца. У адказ пачуў стомлены і крыху раздражнёны голас. Герчык казаў, што ніякіх гутарак раздаваць ня будзе, бо заўтра кладзецца ў больніцу, і ўжо адной нагой у магіле. У Герчыка быў рак. Я пазычыў яму посьпеху, на гэтым мы тады і разьвіталіся.

Рэдактар усё адно не адставаў. Месяцы праз тры зноў набраў тэлефон Герчыка. Міхаіл Навумавіч выказаў непадробнае зьдзіўленьне з нагоді такой уваги да ягонай пэрсоны, але на гутарку пагадзіўся.

Марозным лютаўскім днём мы сядзелі ў ягоным пакоі гадзіны чатыры запар. Ён піў каву, паліў цыгарэту (пляваць хацеў на дактароў!) і расказваў пра жыцьцё. Пра тое, як часова адужаў рак, пра раманы, пра палітыку, Алену Мазанік і многае іншае.

Самае цікавае, што ў ягоных словах ні на грам старэчага павучаньня ці занудзтва. Рэдка сустрэнеш чалавека ў ягоных гадах, які б мог так цікава расказаць пра сябе і пра свой час.

Пасьля я памучаўся пакуль з тых чатырох гадзін дыктафоннай гутаркі выбраў моманты, якія пасьля ўбачылі ў сьвет на старонках «НН». За гэтае інтэрвію я атрымаў сваю першую журналісцкую прэмію. Не памылюся, калі скажу, што ў значнай ступені яна належыць ня мне, а Міхаілу Навумавічу.

Дзякуй Вам. І няхай зямля Вам будзе пухам!

Зьміцер Панкавец

Інтэрвію Зьмітра Панкаўца зь Міхаілам Герчыкам:
Ня думаў, што выберуся з Бараўлянаў

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары6

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі35

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны35

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі35

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць