Грамадства5

Прадстаўнік забудоўшчыка Dana Holdings: Стывен Сігал яшчэ будзе ў нас на пачатку лістапада

Вядомы амерыканскі акцёр Стывен Сігал плануе прыехаць у чарговы раз у Мінск у лістападзе. Пра гэта паведаміў Сяргей Бадылевіч, начальнік аддзела маркетынгу кампаніі Dana Holdings, якую акцёр наведаў у свой цяперашні прыезд.

29 жніўня дзяржаўнае агенцтва БелТА паведаміла, што амерыканскі акцёр Стывен Сігал, які на мінулым тыдні сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, стане жыхаром комплексу «Маяк Мінска», які будуецца. Паведамлялася, у прыватнасці, што Сігал наведаў офіс кампаніі Dana Holdings, якая з`яўляецца забудоўшчыкам комплексу, быў уражаны маштабамі праектаў і сучаснай архітэктурай будынкаў «Маяка Мінска» і вырашыў набыць сабе кватэру ў гэтым комплексе. «Мне вельмі спадабаўся дом «Пікасо». З яго вокнаў адкрываецца выдатны від на Нацыянальную бібліятэку, парк і бульвар Пікасо. Я забраніраваў тут увесь жылы паверх», — цытуе Сігала БелТА.

Калі верыць паведамленню, Сігал мае намер інвеставаць у праект некалькі мільёнаў долараў, бо лічыць, што «ў Беларусі інвестыцыйны клімат вельмі спрыяльны». «Такія паказчыкі, як «Вядзенне бізнэсу-2016 «(міжнародны рэйтынг умоў для вядзення бізнэсу ў розных краінах) яшчэ ў большай меры характарызуюць станоўчую дынаміку эканомікі Беларусі — за адзін год краіна паднялася адразу на 13 пунктаў — з 57-й на 44-ю пазіцыю», — сказаў галівудскі акцёр.

Ён дадаў, што яго сябры і знаёмыя «таксама разглядаюць варыянты мільярдных інвестыцый у праекты Dana Holdings, у тым ліку Minsk World — міжнародны фінансавы цэнтр», які, паводле слоў акцёра, «забяспечыць устойлівы рост, стабільнасць, росквіт і ўмацаванне сусветнай ролі Рэспублікі Беларусь».

БелаПАН паспрабаваў высветліць у Dana Holdings некаторыя падрабязнасці, звязаныя з наведваннем Сігала: калі адбыўся яго візіт у офіс кампаніі і ці планаваўся ён загадзя; які менавіта паверх комплексу «Маяк Мінска» забраніраваў для сябе акцёр; ці абмяркоўваўся намер Сігала інвеставаць у Dana Holdings больш дэталёва. На ўсе гэтыя пытанні прадстаўнік кампаніі адказаў: «Гэту інфармацыю абнародаваць не магу».

«Стывен Сігал яшчэ будзе ў нас на пачатку лістапада, і тады мы плануем запрашаць СМІ. Тады вы зможаце самі асабіста з ім пагутарыць і задаць усе пытанні, якія вас зацікавілі. Цяпер мы не каментуем гэтыя пытанні», — дадаў Бадылевіч.

Міжнародная група кампаній Dana Holdings спецыялізуецца на інвестыцыях у будаўніцтва жылых, прамысловых, камерцыйных, адукацыйных і шматфункцыянальных аб`ектаў нерухомасці. Мае офісы ў Беларусі, Расіі, Швейцарыі, Сербіі, а таксама на Кіпры.

У Беларусі Dana Holdings працуе больш за восем гадоў. Самымі буйнымі праектамі з`яўляюцца шматфункцыянальныя комплексы «Маяк Мінска» і «Мінск-Мір», а таксама жылыя комплексы «Вівальдзі», «Чайкоўскі» і «Рахманінаў».

Група кампаній Dana Holdings падкантрольная сербскім бізнэсменам, братам Багалюбу і Драгаміру Карычам, якія асабіста знаёмыя з Аляксандрам Лукашэнкам. Драгамір Карыч, з`яўляючыся дэпутатам сербскага парламента, узначальвае групу па супрацоўніцтве з парламентам Беларусі.

Аналітыкі лічаць удзел Сігала ў сербска-беларускім праекце не выпадковым. Раней ён называў Сербію сваёй другой радзімай, а ў пачатку 2016 года атрымаў сербскае грамадзянства. Акрамя таго, Сігал стаў уладальнікам прэміі за гуманітарную дзейнасць, якую штогод уручае фонд тых самых братоў Карычаў.

У часе сустрэчы з Лукашэнкам Сігал сцвярджаў, што ў яго ёсць беларускія карані.

Каментары5

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім2

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У Чашніцкім раёне на вулічныя шыльды дадалі беларускую мову3

Аляксандра Герасіменя: На Алімпіядзе ў Парыжы падняла б бел-чырвона-белы сцяг — вялікая гутарка3

Трамп упэўнена перамог Байдэна на дэбатах9

Грыбнік назбіраў на Міншчыне зайздросную паляну баравікоў і падасінавікаў

Качанава звадзіла Мацвіенку ў Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр у Полацку ФОТЫ6

Ад 8 да 11 гадоў. У Гомелі за «здраду дзяржаве» вынеслі прысуд сям’і

Дзяржаўныя кінематаграфісты могуць зняць фільм пра 2020 год па сцэнары Васкрасенскага 7

У БелАЗа з'явіўся незвычайны канкурэнт з Японіі. Ён першы ў сваім родзе і вось чаму6

Падчас дэбатаў з Трампам Байдэн згадаў Беларусь17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім2

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →