Грамадства2020

Беларускі экзарцыст лічыць, што праграма пра экстрасэнсаў на БТ кепска паўплывае на гледача

З’яўленне на Беларускім тэлебачанні новага шоў пра экстрасэнсаў не варта драматызаваць. Пра гэта выданню Krynica.info заявіў каталіцкі святар, экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі, айцец Аляксандр Жарнасек. На думку святара, «у большы тупік жыццё чалавека, які жыве без Бога, чым той, у які яно ўжо загнанае, гэтая перадача не загоніць».

Аднак пры гэтым прадстаўнік каталіцкай царквы не бачыць нічога добрага ў з’яўленні новага шоў «Хачу ў тэлевізар. Экстрасэнсы». Па словах айца Жарнасека, такія шоў працуюць на «атупленне гледача», а чалавек, якому патрэбныя такія перадачы, усё адно знойдзе іх на расійскім тэлебачанні.

Пры гэтым святар не верыць, што ў беларускае шоў прыйдуць сапраўдныя чараўнікі — гэта будуць «шарлатаны ці проста упэўненыя ў сабе людзі, гатовыя згуляць і такую ролю».

Што тычыцца вернікаў, то для іх прагляд такіх перадачаў сапраўды можа несці непрыемныя наступствы, — тлумачыць святар. «Гэта не азначае, што вось чалавек паглядзеў такую перадачу, — і ўсё, жыццё ў яго змянілася, пачалася праблемы, — але праблемы сапраўды пачынаюцца, у двух словах гэтага не распавядзеш, гэта кожны раз індывідуальны выпадак кожнага чалавека», — дадае айцец Аляксандр, спасылаючыся на досвед сваёй экзарцысцкай практыкі.

Нядаўна паведамлялася, што БТ абвесціла кастынг удзельнікаў з «незвычайнымі» здольнасцямі для новага праекту.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?4

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія аператары прыдумалі, як можна абыходзіць абмежаванні безлімітаў1

Літоўскі інтэлектуал: Беларусы любяць свабоду не толькі на словах, але і на справе10

У Салігорскім раёне мужчына два разы пагражаў узарваць вышку за кепскі інтэрнэт3

Паветраныя сілы Украіны збілі дзве расійскія ракеты «Кінжал», якія ляцелі на Львоў

Стала вядома, дзе цяпер будзе жыць янот, якога прывезлі ў Беларусь у кантэйнеры з машынамі10

Жыхарку Гомеля кінулі ў калонію па шасці крыміналках за каментары ў тэлеграме3

У Сербіі здымаюць фільм па «Альпійскай баладзе» Васіля Быкава3

У гомельскай карціннай галерэі разрэкламавалі мерапрыемства з нагоды Дня святога Валянціна. А пасля спалохаліся і адмянілі1

Калеснікава расказала, у чыёй кватэры і як яна цяпер жыве11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?4

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць