Усяго патроху77

Ірына Дарафеева праславіла расейскую песьню ў Польшчы

Яна перамагла на фэстывалі ў Зялёнай-Гуры. Другое месца заваяваў яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі.

На міжнародным конкурсе расейскай песьні ў Зялёнай Гуры праславіліся сьпевакі зь Беларусі.

Ірына Дарафеева заваявала Гран‑пры ў конкурсе «Хіт фэстывалю». Маладая артыстка атрымала 5 тыс. эўра ўзнагароды за выкананьне песьні «Я мала ведаю пра любоў». Другое месца заняў гомельскі сьпявак Сяргей Якуш, трэцяе — расейская вакалістка Вэрона.

Ірына Дарафеева атрымала прапанову ўдзелу ў некалькіх польскіх фэстывалях, а таксама індывідуальных канцэртаў у Польшчы.

Фэстываль ў Зялёнай Гуры нагадвае былы Фэстываль савецкай песьні, аднак, арганізатары зазначаюць, што гэтае мерапрыемства ўжо ня мае палітычнага кантэксту.

Амфітэатр імя Анны Герман ў Зялёнай Гуры быў запоўнены амаль да апошняга месца.

Учора позна ўвечары былі абвешчаныя вынікі музыкальнага спаборніцтва. «Залаты Самавар» і 15 тыс. злотых заваяваў студэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту Сэбастыян Плявіньскі за ўласную інтэрпрэтацыю песьні «Да здравствует эстрада». Самавар сапраўдны й можна ў ім заварваць чай.

Польскае радыё для замежжа

Каментары7

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА3

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната13

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА3

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць