Усяго патроху

Туды купацца не хадзі, там кішачная палачка і бактэрыі

Санітарна‑эпідэміялагічныя службы вынесьлі забарону на купаньне ў некалькіх вадаёмах краіны.

Санітарна‑эпідэміялагічныя службы вынеслі забарону на купанне ў вадасховішчы Пціч пад Мінскам і сямі вадаёмах Брэсцкай вобласці.

Як паведамілі БелаПАН у аддзеле гігіены Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у Брэсцкай вобласці забаронена купацца ў вадаёмах Мышанка і Свяцілава Баранавічаў, у сажалцы Палонка і сажалцы вёскі Сталовічы Баранавіцкага раёна, у вадаёме вёскі Булькава, у возеры вёсцы Хмелева Жабінкаўскага раёна і ў зоне адпачынку гарадскога парку Жабінкі.

Асноўнай прычынай забароны з’яўляецца перавышэнне ўтрымання ў вадзе лактозастаноўчай кішачнай палачкі, якая можа выклікаць кішачныя расстройствы. Згодна з устаноўленымі нарматывамі, вада ў вадаёме не павінна ўтрымліваць узбуджальнікаў захворванняў, жыццяздольных яйцаў гельмінтаў. На паверхні вадаёма не павінна быць плёнак, плямаў мінеральнага масла і вялікай колькасці іншых прымешак.

У купальны сезон супрацоўнікі санітарна‑эпідэміялагічнай службы раз на тыдзень праводзяць бактэрыялагічнае даследаванне вадаёмаў. Пры атрыманні двух запар нездавальняльных вынікаў аналізаў вады з аднаго пункта тэрытарыяльныя органы дзяржнагляду выносяць пастанову аб забароне купання. Забарона здымаецца, калі будуць двойчы атрыманы здавальняльныя па бактэрыялагічных паказчыках вынікі аналізаў.

Мінулым летам колькасць вадаёмаў, закрытых для купання, дасягала 57.

Тацяна Дарашчонак, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба30

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце работнікі МНС знялі з даху чатырохпавярховага дома мужчыну

У Барысаве ў кафэ, што будуецца, адбыўся выбух. Чацвёра пацярпелых

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

40 дзяўчынак загінула ў выніку ракетнага ўдару па школе на поўдні Ірана — мясцовыя ўлады1

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба30

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць