Улада11

Старшыня ўчастковай камісіі - Губарэвічу: Прагаласавала за вас! Датэрмінова

Старшыня ўчастковай камісіі № 592 Жанна Сцяпанава пры сустрэчы з адным з лідараў руху «За Свабоду» Юрасём Губарэвічам паведаміла, што аддала свой голас на парламенцкіх выбарах за яго.

Юрась Губарэвіч прэтэндуе на дэпутацкае крэсла па выбарчай акрузе № 108. Але раніцай у нядзелю ён прыйшоў разам з жонкай на ўчастак № 592, які адносіцца да акругі № 107, каб прагаласаваць за кандыдата ад АГП Вольгу Маёраву.

Участак № 592 размясціўся ў калідоры другога паверха сярэдняй школы.

Прагаласаваўшы, адзін з лідараў руху «За Свабоду» падышоў да старшыні ўчастковай камісіі Жанны Сцяпанавай.

- Я за вас прагаласавала! - паведаміла яна. Аказалася, што старшыня ўчастковай камісіі пражывае ў суседняй выбарчай акрузе №108.

— Прабачце, але вы і мужчына прыгожы, — дадала Жанна Сцяпанава.

— Датэрмінова за мяне прагаласавалі? — пацікавіўся Юрась Губарэвіч.

— Так, сёння ж тут працую.

Пасля пытання палітыка, дзе будуць знаходзіцца назіральнікі пры падліку галасоў, старшыня камісіі паказала яму школьны клас, дзе ўвечары будзе праводзіцца працэдура. Паводле яе слоў, назіральнікі будуць знаходзіцца за сталом для настаўнікаў і атрымаюць добры агляд.

На пытанне, чаму выбарчы ўчастак размясцілі ў нязручным калідоры, Жанна Сцяпанава адказала, што быць у іншым месцы ім не дазволілі.

Тым часам буфет на трэцім паверсе школы пуставаў.

- На нашых выбарчых участках галоўнае месца - не кабінкі для галасавання, а сталы, дзе можна выпіць і закусіць, - пракаментаваў сітуацыю Юрась Губарэвіч.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА7

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

З эканамістаў — у медсёстры і зубныя тэхнікі. Як беларусы іншых прафесій перавучваюцца на медыкаў4

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі11

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні6

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА7

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць