Эканоміка11

Дэталі замены корпуса рэактара для БелАЭС яшчэ абмяркоўваюцца

Беларусь і Расія абмяркоўваюць асобныя моманты замены корпуса рэактара для Беларускай АЭС, паведаміў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк 14 верасня ў Мінску на прэс-канферэнцыі па выніках другога раўнда двухбаковых кансультацый экспертаў з Беларусі і Літвы па тэхнічных і навуковых пытаннях праекта будавання БелАЭС.

«Інцыдэнт, звязаны з корпусам рэактара, шырока асвятляўся ў СМІ, — сказаў чыноўнік. — Гэта было звязана з парушэннем правілаў перамяшчэння грузаў кранамі. Шэраг службовых асоб парушыў гэтыя правілы, і адбылася няштатная сітуацыя. З першай хвіліны яна старанна аналізавалася як рэгулятарам, так і заказчыкам сумесна з генпадрадчыкам, праводзіўся комплекс расследаванняў. Па выніках беларускі бок прыняў рашэнне аб замене гэтага корпуса рэактара. Мы пра гэта апавясцілі расійскі бок, расійскі бок гэта рашэнне прыняў, нас пачулі».

«Сёння абмяркоўваюцца тэхнічныя моманты ў рамках генеральнага кантракта па яго замене», — сказаў намеснік міністра энергетыкі.

Інцыдэнт на АЭС, якая будуецца, адбыўся 10 ліпеня, але вядома пра яго стала толькі 25 ліпеня з паведамленняў у сацсетках і СМІ. Падчас выпрабавальнай трэніровачнай устаноўкі корпуса рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў з вышыні ад двух да чатырох метраў.

Рэакцыю на інцыдэнт Аляксандр Лукашэнка назваў «звычайнай канкурэнцыяй», «палітызацыяй» і «балбатнёй». Падчас паездкі ў Віцебскую вобласць 4 жніўня ён, у прыватнасці, заявіў: «Некаторыя дапісаліся, і нават расіяне (больш за ўсё расійскія сродкі масавай інфармацыі) — «упаў рэактар на атамнай станцыі, якая будуецца ў Беларусі». Ды прачніцеся: там ніякага рэактара яшчэ і няма, там ёсць металічны корпус — «бочка» — таўшчынёй 20 см, у які будзе змешчаны рэактар. Мне далажылі на раніцу, калі гэты інцыдэнт адбыўся. Яны [будаўнікі] перамяшчалі яго на складзе, трэніраваліся падымаць. Яго паднялі на мой рост, можа, крыху вышэй, стропы не вытрымалі, і гэтая «бочка» адным краем упала на зямлю, з якой яе паднялі». Паводле слоў Лукашэнкі, яму прадставілі кадры гэтага інцыдэнту, і ён адразу ж даручыў неадкладна разабрацца з тым, што адбылося. «Нават калі ёсць найменшыя пашкоджанні або драпіны, мы ад гэтага корпуса павінны адмовіцца. І расіяне кажуць, што калі беларусы адмовяцца ад гэтага корпуса, то яны прывязуць іншы і ўстановяць. Вось і ўвесь інцыдэнт», — сказаў ён.

11 жніўня міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык падчас візіту ў Цюмень (Расія) заявіў, што Мінск прыняў рашэнне замяніць корпус рэактара для энергаблока БелАЭC, якая будуецца. Кажучы аб кошце замены абсталявання, міністр адзначыў, што гэта — прадмет перамоў з расійскім бокам.

Пасля інцыдэнту Літва, якая на працягу апошніх гадоў крытыкуе будаўніцтва АЭС ля сваіх межаў, накіравала Беларусі чарговую ноту, у якой запрасіла вынікі расследавання падзей. Літоўскія ўлады прапанавалі Мінску стварыць міжнародную камісію экспертаў для аналізу вынікаў гэтага расследавання і прадастаўлення рэкамендацый, папрасілі актыўнага ўмяшання ЕС у вырашэнне пытання ядзернай бяспекі, важнага для ўсяго рэгіёну, а таксама звярнуліся да кіраўніцтва МАГАТЭ з просьбай удзельнічаць у расследаванні гэтага і іншых інцыдэнтаў, якія адбыліся на станцыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

УЕФА пажыццёва дыскваліфікаваў трэнера, які таемна здымаў у распранальні на відэа сваю жаночую каманду4

Беларусы за паўгода праз зноў адкрытыя пераходы Польшчы правезлі тавараў на $17 мільёнаў, і гэта толькі праз Tax Free5

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі15

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць