Свет

У Грузіі прыгразілі арыштаваць Саакашвілі ў выпадку вяртання

Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі заявіла, што былы прэзідэнт краіны Міхаіл Саакашвілі будзе адразу ж арыштаваны, калі паспрабуе вярнуцца ў краіну.

Кіраўнік МУС Георгій Мгебрышвілі нагадаў грузінскім журналістам, што Саакашвілі знаходзіцца ў вышуку адразу па некалькіх крымінальных справах. У сувязі з гэтым паліцыя затрымае яго адразу пасля прыбыцця ў Грузію, сказаў ён.

Саакашвілі, які працуе цяпер губернатарам Адэскай вобласці Украіны, нядаўна заявіў, што вернецца ў Грузію адразу пасля абвяшчэння вынікаў экзіт-полаў пасля парламенцкіх выбараў, прызначаных на 8 кастрычніка.

У выбарах удзельнічае партыя Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух». Таксама ў мажарытарныя дэпутаты балатуецца яго жонка Сандра Рулоўс.

Саакашвілі пакінуў Грузію пасля таго, як на пасаду ў 2013 годзе ўступіў новы прэзідэнт Георгія Маргвелашвілі. Пры новых уладах ў дачыненні да Саакашвілі было заведзена некалькі крымінальных спраў.

Былога прэзідэнта падазраюць у растраце дзяржаўных сродкаў, перавышэнні паўнамоцтваў у сувязі з разгонам пратэстнай акцыі ў 2007 годзе і ў датычнасці да збіцця апазіцыянера.

Саакашвілі завочна арыштаваны і абвешчаны ў дзяржаўны вышук, аднак дамагчыся яго абвяшчэньня ў міжнародны вышук праваахоўныя органы Грузіі не змаглі. Сам Саакашвілі сваё крымінальны перасьлед называе палітычна матываваным.

Каментары

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем41

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць