Грамадства33

Караткевіч падтрымала Змітра Дашкевіча ў справе бел-чырвона-белага сцяга

У сераду Таццяна Караткевіч і актывісты «Гавары праўду» паставілі подпісы за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці, паведамляе прэс-служба арганізацыі

Фота: zapraudu.info

Як вядома, грамадскія актывісты на чале са Змітром Дашкевічам « зараз штодня праводзіць дзеля гэтага пікет на станцыі метро «Кастрычніцкая».

Таццяна Караткевіч пракаментавала, чаму актывісты кампаніі падпісваюцца за беларускі нацыянальны сцяг:

- Па-першае, мы выступаем за адзінства разумення нашай гісторыі. Уладзе і значнай частцы грамадства трэба ўрэшце зразумець і прызнаць: бел-чырвона-белы сцяг мае даўнія карані, гэта гістарычны беларускі сімвал. Пад ім атрымала незалежнасць і сучасная Рэспубліка Беларусь. Надыйшоў час паразумецца і пакласці канец ідэйным спрэчкам. Наш старадаўні сцяг трэба прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю, як і герб «Пагоня».

«Хачу адзначыць і наступнае. Каб наш сцяг быў годна ўшанаваны, патрэбна сапраўды крапатлівая і вялікая праца з людзьмі. Усімі сродкамі, якія ёсць у дэмакратычных актывістаў, прыхільнікаў Беларушчыны… І ў гэтым сэнсе Зміцер Дашкевіч са сваімі паплечнікамі паказвае выдатны ўзор. Іхная праца па збору подпісаў — прыклад шмат для каго. У тым ліку для тых, хто нібыта «пашырае зону свабоды», вольнага духу сваімі эпізадычнымі малалюднымі акцыямі. А насамрэч яны толькі ўмацоўваюць грамадскую апатыю… Не, рэальнага выніку можна дабівацца не таннымі фокусамі дзеля «карцінкі», а такімі вось высілкамі, якія штодня мы бачым на прыкладзе выдатнай каманды Зміцера Дашкевіча», — мяркуе Т.Караткевіч.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта працягвалася не адзін дзень». У Бабруйску патрабуюць пакараць гаспадара, які жорстка абыходзіцца з сабакам падчас прагулкі2

У італьянскіх Альпах магутная лавіна сышла са схілу і накрыла групу лыжнікаў ВІДЭА3

У адным з алімпійскіх забегаў па шорт-трэку перамогу нечакана атрымаў спартсмен, які ішоў апошнім ВІДЭА1

У Каліфорніі з гор сышла лавіна, як мінімум дзесяць чалавек зніклі без вестак

У Мінску прадаюць алей коштам амаль 1000 рублёў за літр1

The Economist: Крэмль прапанаваў сям'і Трампа за зняцце санкцый долі ў энергетычных актывах9

Недалёка ад чыгуначнага вакзала ў Мінску будуюць новую праваслаўную царкву7

Чарга на два гады: як музей Петруся Броўкі стаў самым дэфіцытным месцам для спатканняў

Ганна Гуськова не змагла прабіцца ў суперфінал у лыжнай акрабатыцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць