Візіт прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Беларусь запланаваны на 2017 год, паведаміў у сераду пасол у Мінску Ергалі Булегенаў.
«У гэтым годзе ў планах было ажыццявіць візіт нашага прэзідэнта ў Беларусь, але ён адкладзены на наступны год. Мы рыхтуемся да гэтага візіту», - сказаў Булегенаў на брыфінгу для журналістаў.
Ён адзначыў, што па выніках візіту павінны быць падпісаны пэўныя праекты. «Над гэтым зараз абодва бакі працуюць», - сказаў пасол.
Апошні афіцыйны візіт Назарбаева ў Беларусь, па словах Булегенава, адбыўся ў 2012 годзе, а візіт беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан — у 2013 годзе. Дыпламат адзначыў, што прэзідэнты дзвюх краін рэгулярна сустракаюцца на пляцоўках розных самітаў.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары