Эканоміка1717

Лукашэнка ў Пакістане: Лёд зрушыўся

Гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне Беларусі з Пакістанам абавязкова выйдзе на ўзровень палітычных адносін. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 5 кастрычніка на сустрэчы з прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам.

На фота — урачыстая цырымонія гашэння паштовых марак з нагоды візіту кіраўніка Беларусі ў Пакістан, president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго цяперашні афіцыйны візіт у Пакістан стаў асаблівым, бакі зрабілі нямала для ўмацавання адносін паміж краінамі. «Адчуваю, што лёд крануўся, крануўся салідна, і праз чатыры гады мы дасягнём жаданых вынікаў, пабудуем фундамент нашых адносін у выглядзе гандлю і вырашэнняў пытанняў у сферы эканомікі», - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Пакістанам абавязкова выйдзе на ўзровень палітычных адносін паміж краінамі і іх лідарамі.

Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што ў час сустрэч, праведзеных 5 кастрычніка, бакі дакладна вызначылі, у якім напрамку рухацца далей і якія сферы дзейнасці ўяўляюць узаемны інтарэс. «Цяпер засталося гэтыя напрамкі «зазямліць», гэта значыць звесці беларускую кампанію з пакістанскай або прадаставіць ім магчымасць працаваць бесперашкодна і ствараць за чатыры гады той $1 млрд, аб якім мы гаварылі», - звярнуў увагу беларускі лідар.

У сваю чаргу Мамнун Хусэйн падкрэсліў, што візіт прэзідэнта Беларусі ў Пакістан умацуе не толькі гандлёва-эканамічныя адносіны паміж краінамі, але і ўзаемадзеянне ў навуковай, культурнай, адукацыйнай і іншых сферах.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні15

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»44

Былы топ-менеджар «Гродна Азота» ўзначаліў філіял расійскага «Уралхіма»1

Францыя затрымала ў Міжземным моры танкер расійскага ценявога флоту10

Ці ўключацца вызваленыя палітвязні ў выбары ў Каардынацыйную раду? Энтузіязму пакуль не відаць3

У Мінск зноў вяртаюцца гарадскія электрычкі1

У мінскім метро расказалі, што хаваецца за загадкавымі дзвярыма на сценах станцый4

Арына Сабаленка стала тварам люксавага брэнда «Гучы»12

Неагатычны цуд Палесся вяртаецца да жыцця: у Закозелі адкрылі адрэстаўраваную капліцу Ажэшкаў15

«Прыязджаюць у радзільню ў стане ап’янення». Кіраўнік Кузбаса, дзе адбылася масавая смерць немаўлят, абвінаваціў мам11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні15

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць