Свет22

Затрыманаму ў Маскве ўкраінскаму журналісту выставілі абвінавачанне

Расійскія следчыя органы выставілі абвінавачанне ў шпіянажы ўкраінскаму журналісту Раману Сушчанку, затрыманаму ў Маскве ў канцы верасня. Па словах адваката затрыманага Марка Фейгіна, яго кліент пакуль адмовіўся даваць паказанні.

ria.ru

Адвакат растлумачыў, што такое рашэнне Сушчанка прыняў з-за таго, што не паспеў узгадніць з ім сваю пазіцыю. Пры гэтым чакаецца, што пасля сустрэчы з адвакатам украінец усё ж дасць паказанні ў пісьмовай форме.

Усяго, па словах Фейгіна, у абвінаваўчым заключэнні пералічаныя некалькі эпізодаў. У падрабязнасці адвакат удавацца не стаў, сказаўшы толькі, што ўсе яны здаюцца яму беспадстаўнымі. «Журналіст не з'яўляецца шпіёнам, гэта нонсэнс», — заявіў адвакат.

Сушчанку затрымалі ў Маскве ў канцы верасня, аднак у СМІ інфармацыя пра яго затрыманне з'явілася толькі 3 кастрычніка. Па словах члена маскоўскай Грамадскай назіральнай камісіі Зоі Светавай, яна выпадкова ўбачыла яго пры наведванні следчага ізалятара «Лефортава».

У той жа дзень затрыманне Сушчанкі пацвердзіла ФСБ. У ведамстве лічаць, што ў Расіі ён «збіраў звесткі аб дзейнасці Узброеных Сіл і войскаў Нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі, якія ўяўляюць з сябе дзяржаўную таямніцу».

Сам Сушчанка віну не прызнае і зазначае, што працуе карэспандэнтам украінскага інфармагенцтва «Укрінфарм». Там пацвердзілі, што Сушчанка працуе ў іх з 2002 года, прычым апошнія шэсць гадоў — уласным карэспандэнтам у Францыі, а ў Маскву ён прыехаў у адпачынак.

Украінскі бок заяўляў, што Расія адмаўляецца пусціць да Сушчанкі яе консула. У сувязі з гэтым ужо расійскі консул у Кіеве быў выкліканы 6 кастрычніка ва ўкраінскі МЗС, але не з'явіўся.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры9

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Учора днём па ўсёй краіне было не вышэй за +10°С

Марыхуана НЕ бясшкодная, паказваюць новыя даследаванні21

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я6

Рудая кошка, якая стала талісманам музея ў Віцебску, цяпер сустракае наведвальнікаў разам з кацянятамі ФОТЫ2

Трамп пераблытаў Украіну і Іран, ды так, што ўсіх скаланула17

У новы санкцыйны пакет Украіны ўвайшлі 11 беларускіх прадпрыемстваў і 16 грамадзян Беларусі. Сярод іх Шэйман і сыны Лукашэнкі3

Зумерка з Гродна папрасіла запрасіць яе на вяселле — беларусы адгукнуліся1

У Брэсце выпеклі рэкорднае хачапуры ФОТАФАКТ2

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры9

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць