Грамадства5555

Намеснік гендырэктара «Белавіа» Ігар Чаргінец: Што цяпер будзе рабіць стары таджык у аэрапорце Кіева?

Намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і замежнаэканамічнай дзейнасці авіякампаніі «Белавіа» Ігар Чаргінец у сваім фэйсбуку пракаментаваў ініцыятыву міністра інфраструктуры Украіны Уладзіміра Амяльяна, каб з украінскіх аэрапортаў знікла расейская мова.

Ігар Чаргінец. Фота tut.by.

Амяльян лічыць, што ўся інфармацыя, якая размяшчаецца на табло, шыльдах, указальніках і тая, што агучваецца, павінна быць на ўкраінскай і англійскай мовах. На сённяшні момант у аэрапортах Украіны інфармацыя агучваецца на ўкраінскай, расейскай, англійскай, а таксама на мове, куды адбываецца рэйс.

«Ну, а зараз уявім дапусцім пажылога таджыка, які вандруе праз адзін з аэрапортаў Кіева. Англійскай і ўкраінскай ён не разумее. Звычайна ў авіяцыйным бізнэсе авіяпрадпрыемствы наадварот павінны ісці насустрач пасажырам. Украінскія аэрапорты стануць «непрыязнымі» да людзей, якія гавораць па-руску ці разумеюць рускую, але не разумеюць ўкраінскую або англійскую. Прасцей кажучы, абслугоўванне пасажыраў пагоршае ў параўнанні з сённяшнім станам. Палітыку зноў спрабуюць засунуць у бізнэс», — напісаў у сацсетцы Ігар Чаргінец.

Абмеркаванне гэтага тэзіса намесніка генеральнага дырэктара «Белавія» атрымалася дастаткова бурным.

«Давайце уявім сталага француза. Ангельскай ён не разумее, а руская з украінскай яму наогул на адзін твар. Як страшна жыць», — іранізуе Андрэй Разанаў.

На заўвагу, што ў галоўным аэрапорце Кіева Барыспалі і так уся інфармацыйная падтрымка была толькі на ўкраінскай і англійскай, Ігар Чаргінец адзначае: «Камерцыйныя прадпрыемствы (аэрапорт і авіякампанія) заўсёды знойдуць сваё рашэнне. Не трэба чыноўнікам у гэта ўмешвацца, і ўсё будзе добра. Зразумеюць, што трэба адну мову аб'яў — будзе адна, трэба чатыры (як у аэрапорце Прага) — будзе чатыры».

«Асабіста ў мяне праблем не будзе, а вось грузін/таджык/азербайджанец, які ляціць транзітам праз Барыспаль у Мінск, можа і не вельмі зразумее, што такое Мінськ. У любым выпадку, калі гэта рашэнне камерцыйнае і ад яго лепш стане пасажырам, то няма ніякіх праблем», — працягвае спадар Чаргінец.

«Навошта вынаходзіць ровар? Ёсць звычайная сусветная практыка: аб'явы робяцца на мове краіны вылету, мове краіны прыбыцця і на англійскай мове для астатніх. Усё», — лічыць Юрый Залязняк.

«Я так разумею, што Мінск-2 — апошні рубеж для сталых таджыкаў у заходнім кірунку. Ім галоўнае ў мінскае метро не спускацца, а то капцы — згубяцца», — іранізуе блогер Севярын Квяткоўскі.

«Уявіла такога загубленага Хатабыча ў халаце з дынямі пад пахаю. Кідаецца, бедны, туды-сюды», — напісала пісьменніца Святлана Курс.

Каментары55

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць