Грамадства55

У Мінску развіталіся з Юрыем Хадыкам ФОТА

20 кастрычніка ў Мінску развіталіся з навукоўцам, грамадскім і палітычным дзеячам, актывістам апазіцыі Юрыем Хадыкам. Цырымонія адбылася ў грэка-каталіцкім цэнтры Святога Язэпа.

Скрыню з прахам Юрыя Хадыкі прывёз на радзіму з ЗША, дзе ён памёр 11 верасня на 79-м годзе жыцця, яго малодшы сын Канстанцін. Навукоўца выпраўляюць у апошні шлях на саракавы дзень пасля смерці, ён будзе пахаваны на Чыжоўскіх могілках сталіцы побач з жонкай.

На развітанне прыйшлі больш за паўсотні чалавек, у тым ліку старшыня Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, праваабаронца Алесь Бяляцкі, палітычныя і грамадскія дзеячы Вінцук Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Вячаслаў Сіўчык, бард Зміцер Захарэвіч, пісьменнік і журналіст Аляксандр Тамковіч.

Асоба беларускага навукоўца і апазіцыйнага актывіста Юрыя Хадыкі аб'яднала ў сабе выбітнога фізіка, мастацтвазнаўцу і высокадухоўнага чалавека, заявіў старшыня ліквідаванага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, выступаючы на цырымоніі.

Паводле слоў праваабаронцы, Хадыка нагадваў «зубра, які заўсёды ішоў наперад і цягнуў за сабой астатніх людзей», і быў «рознабаковым чалавекам з энцыклапедычнымі ведамі».

«Гэта быў чалавек высокай духоўнасці, — падкрэсліў Бяляцкі. — Мне пашанцавала правесці з ім дзесяць дзён у адной камеры на Акрэсціна. З намі сядзелі двое хлопцаў, якія працавалі на пэўную кантору, для іх Юрый Віктаравіч праводзіў лекцыі па біблеістыцы: расказваў ім пра Біблію, пераказваў біблейскія сюжэты. Гэта магло доўжыцца гадзінамі, а мне вельмі добра спалася пад яго лекцыі».

«Гурток, які ён вёў у пакойчыку на Варвашэні (ранейшы офіс Беларускага Народнага Фронту), і тое, што ён збіраў там аматараў Бібліі, сведчыла пра яго духоўны ўзровень», — адзначыў кіраўнік «Вясны».

Праваабаронца сказаў, што ён адчувае радасць ад таго, што «гадамі даводзілася быць побач з гэтым чалавекам, набіраючыся ягонага розуму, мудрасці, цвёрдасці і аптымістычнага погляду на жыццё», і гонар за само знаёмства з Хадыкам, бо «ён быў выдатным прадстаўніком свайго пакалення і часу».

«Безумоўна, шкада, што людзі яго пакалення, якія хацелі пераменаў, іх не дасягнулі, нават паклаўшы на гэтую справу ўсё жыццё. Але мы верым, што справа, якому Юрый Хадыка прысвяціў сваё жыццё, не марная і працягвае жыць, што яго імя яшчэ будзе выбітае залатымі літарамі на скрыжалях беларускай гісторыі», — падсумаваў Бяляцкі.

Без Юрыя Хадыкі ў Беларусі было б менш палітычнай культуры, у тым ліку культуры згоды і стварэння кааліцый. Такое меркаванне выказаў вядомы мовазнаўца, грамадскі і палітычны актывіст Вінцук Вячорка.

Паводле яго слоў, Хадыка быў адным з тых, вакол каго можна аб'ядноўвацца. Ён «ніколі не гуляў у харызматычнага лідара, заўсёды ішоў на дыскусіі, палемізаваў, не баяўся застацца ў адзіноце са сваім перакананнем». «Хадыка заўсёды прагнуў размовы, спрэчкі і з аднадумцамі, і з шырокім колам беларускага грамадства. Ён прыходзіў да пэўных перакананняў сам і імкнуўся прывесці да іх іншых, менавіта інтэлектуальным шляхам», — сказаў Вячорка.

Як падкрэсліў мовазнаўца, нягледзячы на тое, што «Хадыка быў прафесарам у савецкі час, ён не быў савецкім прафесарам». «Ён быў носьбітам зададзенай культуры ў цэлым — і ў палітыцы, у прыватнасці, прыхільнікам плюралістычнага падыходу ў стварэнні Беларускага Народнага Фронту, у барацьбе за свабоду і незалежнасць», — зазначыў Вячорка.

Ён падкрэсліў, што Хадыка быў выбітным фізікам, за што быў узнагароджаны дзяржаўнай прэміяй, нароўні з іншымі быў першаадкрывальнікам «цэлага кантынента старабеларускага мастацтва, якое цяпер выстаўляецца ў музеі Акадэміі навук, музеі, які, магчыма, варта было б назваць яго імем». «Ён стаў адным з самых яскравых беларускіх палітычных лідараў, з імем якога звязана стварэнне нашых шырокіх кааліцый, у 2000-я гады рэальна затармазіць наступ таталітарызму і наступ на незалежнасць. Усё гэта дазваляе сказаць пра Юрыя Хадыку як пра адну з найбольш значных асоб беларускага адраджэння», — падсумаваў Вячорка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з трактарам Belarus3

Сі Цзіньпін зноў адмовіў Пуціну ў новым кантракце на расійскі газ11

Чарговая ўдзельніца «Міс Беларусь» уладкавалася на працу на СТБ11

Мінчука не пусцілі на перакур, а ён у адказ «замініраваў» арганізацыю1

«Мянты хадзілі па галовах звязаных людзей». Экс-палітвязень пра пінскую справу, год у ШІЗА і турэмную салідарнасць4

У бацькоў двух чалавек, якія маюць дачыненне да рэдакцыі выдання «Флагшток», ГУБАЗіК правёў ператрусы3

ЗША заклікалі Украіну звярнуцца да ЕС наконт скасавання санкцый супраць беларускага калію27

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

У Мінску прадаюць асабняк, падобны да шляхецкай сядзібы XIX стагоддзя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць