Грамадства22

АГП заявіла, што будзе змагацца з практыкай прымусовай дзіцячай працы ў Беларусі

Аб'яднаная грамадзянская партыя сумесна з прадстаўнікамі іншых дэмакратычных арганізацый мае намер змагацца з практыкай прымусовай дзіцячай працы ў Беларусі. Пра гэта заяўлена 24 кастрычніка на пасяджэнні экспертнага клуба АГП у Мінску.

Падставай для абмеркавання паслужыла нядаўняя трагедыя ў Маладзечанскім раёне — пад коламі грузавіка падчас уборкі бульбы загінула 13-гадовая школьніца.

Прадстаўнікі партыі маюць намер прыцягнуць увагу да праблемы праз дэпутата ў парламенце члена АГП Ганну Канапацкую. «Пакуль мы не вызвалім школу ад неўласцівых ёй функцый, вось гэтае бязмежжа будзе працягвацца. Таму што бацькі ўваходзяць у становішча настаўніка, настаўнік — дырэктара і гэтак далей», — лічыць дэпутат. Пры гэтым Канапацкая ўпэўненая, што ініцыятыва адназначнай забароны прыцягнення школьнікаў да сезонных сельгасработ атрымае падтрымку ў парламентарыяў, «бо ў Палаце прадстаўнікоў таксама людзі і бацькі».

Канапацкая мае намер дамагацца сустрэчы з міністрам адукацыі Міхаілам Жураўковым, на якой у яе была б магчымасць выказаць пазіцыю на гэты конт. Акрамя таго, парламентарый гатовая накіраваць пісьмовы зварот дэпутата ў следчыя і іншыя кампетэнтныя органы з просьбай прыцягнуць да адказнасці не толькі вадзіцеля грузавіка, які збіў дзяўчынку, але і кіраўніцтва школы і прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, якія, на яе думку, таксама вінаватыя ў тым, што здарылася.

«Трэба чыноўнікаў прымусіць публічна заявіць пра сваю пазіцыю. Яны становяцца ў гэтай сітуацыі саюзнікамі, бо цяпер яны ў няёмкай пазіцыі», — лічыць старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

У сваю чаргу юрыст Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Алена Яськова звярнула ўвагу на тое, што, з аднаго боку, Кодэкс аб адукацыі забараняе дзіцячую працу, якая не адносіцца да адукацыйнага працэсу, з іншага — існуюць падзаконныя нарматыўныя акты, якія прыцягненне школьнікаў да сезонных сельскагаспадарчых работ рэгламентуюць. Пры гэтым гаворка ідзе толькі пра дзяцей, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту. Аднак, паводле слоў Яськовай, яшчэ вясной БКДП на свой ліст атрымаў адказ з Міністэрства адукацыі, у якім гаварылася, што ведамства выступае супраць працягу такой практыкі.

Удзельнік сустрэчы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка паведаміў, што бацькі загінулай дзяўчынкі маюць намер звяртацца ў Камітэт ААН па правах чалавека са скаргай. На гэты момант, паводле слоў праваабаронцы, ім прыйшоў адказ з міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы і сацабароны аб тым, што фактычных працоўных адносін паміж іх дачкой і сельгасарганізацыяй не было.

Нагадаем, 29 верасня падчас выканання сельгасработ у СВК «Усход-Агра» загінула 13-гадовая вучаніца адной са школ Маладзечна — на яе наехаў грузавік. Ад атрыманых пашкоджанняў дзяўчынка памерла па дарозе ў бальніцу. Маладзечанскім раённым аддзелам СК распачатая справа паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Каментары2

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць