Эканоміка3232

Беларусь просіць у ЕС макрафінансавую дапамогу на 500 мільёнаў даляраў

Беларусь разлічвае атрымаць ад Еўрасаюза макрафінансавую дапамогу ў 500 млн долараў. Як стала вядома БелаПАН, просьбу аб разглядзе гэтага пытання беларускі бок перадаў прадстаўнікам Еўрапейскай камісіі ў кастрычніку.

Паводле інфармацыі экспертаў, знаёмых з ходам перамоў, Еўракамісія гатовая аказаць Беларусі тэхнічную дапамогу для структурнага рэфармавання эканомікі і падтрымкі па пытанні ўступлення краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Крыніцы паведамляюць, што пытанне аб даванні Беларусі макрафінансавай дапамогі будзе разглядацца Еўрасаюзам з улікам палітычных фактараў, да якіх адносіцца захаванне правоў чалавека.

Варта адзначыць, што шэраг краін, якія не з'яўляюцца членамі Еўрасаюза, раней ужо атрымлівалі макрафінансавую дапамогу з боку ЕС. Так, у сярэдзіне 2015 года ва Украіне быў прыняты закон аб атрыманні ад Еўрасаюза макрафінансавай дапамогі на 1,8 млрд долараў.

Макрафінансавая дапамога ЕС даецца краінам на індывідуальнай аснове. Яе мэта — падтрымаць дзяржаву на перыяд эканамічных пераўтварэнняў і структурных рэформаў. Макрафінансавая дапамога прызначаная выключна ў якасці дадатку да крэдытнай праграмы, падтрыманай Міжнародным валютным фондам.

У сярэдзіне 2009 года, пасля падпісанні крэдытнай праграмы з МВФ на 2009—2010 гады, Беларусь ужо звярталася да Еўракамісіі па атрыманне макрафінансавай дапамогі. Тады гаворка ішла аб выдзяленні Беларусі дапамогі ў 200 млн еўра. Чакалася, што сродкі Беларусь атрымае ў 2010 годзе, але гэтага не адбылося.

***

У сярэдзіне 2010 года еўракамісар па пытаннях пашырэння ЕС і еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле заявіў, што макрафінансавая дапамога Беларусі можа быць выдзеленая ў выпадку пралангацыі праграмы з МВФ, якая ў той час (красавік 2010 года) завяршылася.

У Дакладзе аб аказанні макрафінансавай дапамогі трэцім краінам (якія не з'яўляюцца членамі Еўрасаюза) за 2010 год Еўракамісія адзначыла, што для атрымання такой дапамогі Беларусь павінна выконваць і палітычныя ўмовы. «У прыватнасці павінны быць гарантаваныя дэмакратычныя інстытуты і ахова правоў чалавека. Гэтыя папярэднія ўмовы выдзялення макрафінансавай дапамогі ў цяперашні час не выконваюцца», — падкрэсліла ЕК у дакладзе.

Як вядома, вынікі выбараў прэзідэнта Беларусі ў снежні 2010 года, калі ўлады з выкарыстаннем грубай сілы задушылі мірную акцыю пратэсту і арыштавалі лідараў апазіцыі, выклікалі рэзкую крытыку з боку ЕС.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць