Свет1111

Расія размясціла ракетныя комплексы на Курылах напярэдадні візіту Пуціна ў Японію

Размяшчэнне Расіяй ракетных комплексаў на Курыльскіх выспах выклікае шкадаванне, заявіў прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ.

Сіндза Абэ. Фота Reuters / David Mareuil

«Чатыры выспы з'яўляюцца неад'емнай часткай тэрыторыі нашай краіны. Мы перадалі па дыпламатычных каналах, што гэта […] несумяшчальна з пазіцыяй нашай краіны і выклікае шкадаванне», — цытуе Абэ Reuters.

Пра тое, што Расія размясціла найноўшыя берагавыя ракетныя комплексы «Бастыён» і «Бал» на Паўднёвых Курылах, стала вядома 22 лістапада.

Комплекс «Бастыён» быў размешчаны на востраве Ітуруп, а комплекс «Бал» — на востраве Кунашыр, нагадвае Бі-бі-сі. Абедзве выспы ўваходзяць у групу Курыльскай грады, іх тэрытарыяльную прыналежнасць аспрэчвае Японія.

Як паведамілі ў Крамлі, размяшчэнне ракет не павінна паўплываць на «цэнтраімклівыя тэндэнцыі» ў адносінах з Токіа.

Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна чакаюць з візітам у Японію ў сярэдзіне снежня.

А на пачатку верасня Пуцін дапусціў кампраміс з Японіяй наконт Курылаў. 

«Гаворка не ідзе пра нейкі абмен, пра нейкія продажы, гаворка ідзе аб пошуку вырашэння, пры якім ніводны з бакоў не будзе адчуваць сябе ні пераможаным, ні прайграўшым», — сказаў тады Пуцін.

У чацвер афіцыйны прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што мэтай разгортвання ракет з'яўляецца ўмацаванне нацыянальнай бяспекі «на планавай аснове».

«Паўднёвыя Курылы з'яўляюцца неад'емнай часткай расійскай тэрыторыі», — дадала прадстаўнік МЗС.

Пасля Другой Сусветнай вайны выспы Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і група астравоў Хабамаі ўвайшлі ў склад СССР. Японія лічыць, што гэта адбылося незаконна, і спрабуе вярнуць выспы.

Расія мяркуе, што ў Японіі няма прычын аспрэчваць прыналежнасць выспаў.

Праз гэты канфлікт краіны да гэтага часу не падпісалі мірнае пагадненне пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста8

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

У абласной бальніцы ўпершыню пачалі рабіць перасадку валасоў. Колькі каштуе?7

У Бельгіі ў сцяне дома знайшлі скарб з залатых зліткаў і манет на 9 мільёнаў еўра

Старажытны горад на захадзе Германіі рыхтуюць да эвакуацыі праз пажары

Беларуска расказала, як у 66 гадоў пераадолела «гару-забойцу» Нанга-Парбат3

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»19

Краўцоў расчараваны, што беларусы забылі Калеснікаву. «А яна становіцца ледзь не тварам №1»81

У Жлобінскім раёне кіроўца збіў насмерць 17‑гадовага падлетка і ўцёк з месца ДТЗ2

Коўл зноў даў надзею на вызваленне беларускіх палітвязняў6

У мінскім парку імя Уга Чавеса з'явіцца адкрытая лядовая арэна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста8

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць