Улада

«Крыж Эўфрасіньні Полацкай» — манета году

Памятныя манеты беларускага Нацыянальнага банку ўзялі шэраг узнагародаў на Міжнародным конкурсе «Манетнае сузор’е — 2008».

Памятныя манеты беларускага Нацыянальнага банку ўзялі шэраг узнагародаў на Міжнародным конкурсе «Манетнае сузор’е — 2008».

У намінацыі «Манета года» перамагла памятная манета «Крыж Эўфрасіньні Полацкай» (мастак Сьвятлана Заскевіч).

Манета таксама атрымала «Прыз глядацкіх сымпатыяў» па выніках галасаваньня ў Інтэрнэце і ўзяла другое месца ў намінацыі «Арыгінальная тэхналёгія» (прыз уручаны Маскоўскаму манетнаму двару, які чаканіў манету).

На манеце наміналам у 1 000 беларускіх рублёў адлюстравана Спаская царква, заснаваная сьв. Эўфрасіньняй Полацкай.

З адваротнага боку зьмешчана рэльефная выява Крыжа Эўфрасіньні Полацкай, пакрытая золатам і упрыгожаная рознакаляровымі камянямі.

У намінацыі «Срэбная манета года» лепшай апынулася «Легенда пра бусла» (мастак Аксана Навасёлава) наміналам у 20 рублёў.

На ёй — вобраз народнай культуры, калаўрот (сымбаль вечнага руху).

Бліжэй да краёў манеты, калаўрот паступова пераходзіць у гадавыя колы на зрэзах дрэва, аздобленыя беларускімі ўзорамі і выявамі буслоў.

На рэверсе манеты — стылізаваная выява бусла. Ён уздымае крылы, ахопліваючы зоры, месяц у выглядзе скручанай зьмейкі і жабу — сузор’е.

Манеты «Масьленіца» і «Беларускі балет — 2007» занялі другое месца ў намінацыях «Удалае мастацкае вырашэньне» і «Залатая манета года» адпаведна.

У «Манетным Сузор’і — 2008» ўдзельнічала 80 манетаў з Даніі, Гішпаніі, Казахстану, Польшчы, Расеі, Фінляндыі, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Кыргызстану, Латвіі, Літвы, Украіны і Ліхтэнштэйну.

Манеты ацэньваліся міжнародным журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі музэяў Расеі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Літвы, Латвіі, адмыслоўцы з Арменіі, Беларусі, Нямеччыны, Італіі, Прыднястроўя і Францыі, а таксама прадстаўнікі камэрцыйых банкаў.

Узнагароджаньне пераможцаў конкурсу, арганізаванага расейскім выдавецтвам «Уотер Марк», адбылося ў Пецярбургу на першай эўрапэйскай канфэрэнцыі па памятных манетах «COINS‑2008».

АТ

Каментары

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць