Грамадства66

Знойдзена яшчэ адна выбуховая прылада

На месцы начнога здарэньня ў Менску знойдзена яшчэ адна — неразарваная — самаробная выбуховая прылада

На месцы начнога здарэння ў Мінску знойдзена яшчэ адна — неразарваная — самаробная выбуховая прылада, паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС.

Як сказаў 4 ліпеня на аператыўнай нарадзе міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, цяпер праводзіцца экспертыза дзвюх знойдзеных выбуховых прылад і асколкаў. Міністр разлічвае, што знаходка можа паўплываць на хуткасць расследавання.

Паводле звестак МУС, пасля выбуху ў бальніцы горада былі дастаўлены прыкладна 50 чалавек, у тым ліку тры — у цяжкім стане; прыблізна 10 чалавек пасля аказання першай дапамогі былі адпушчаны дамоў.

У.Навумаў выказаў упэўненасць у тым, што грамадскі парадак падчас астатніх святочных мерапрыемстваў будзе забяспечаны. Змен у праграме святкаванняў не будзе.

Міліцыя звярнулася да грамадзян, якія знаходзіліся на месцы здарэння і здымалі тое, што адбывалася, з просьбай аб садзеянні праваахоўным органам у вышуку злачынцаў.

Выбух, нагадаем, адбыўся на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў прыблізна а першай гадзіне падчас святочнага канцэрта з нагоды Дня незалежнасці. Канцэрт наведала прыкладна паўмільёна чалавек. На месцы здарэння адразу пасля выбуду пабываў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, які ў гэты час знаходзіўся на канцэрце, а таксама міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў і начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Анатоль Куляшоў. Нягледзячы на надзвычайнае здарэнне, канцэрт працягваўся.

Па факце выбуху распачата справа на падставе артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).

Каментары6

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну40

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска шукала песню на беларускай мове для першага танца на вяселлі. Перамог хіт, якому 40 гадоў11

«З’явіліся шанцы на выратаванне». Пякарня LЁN, якая абвясціла пра закрыццё, пакуль працягне працу1

Беларусы на апошнім месцы ў рэгіёне па выдатках на медыцыну7

Буданаў адмовіўся ад Залатога афіцэрскага крыжа ордэна «За заслугі перад Польшчай»27

Зборная Турцыі пакідае чэмпіянат свету2

Пакаленне Z баіцца званіць у дзверы6

Ля Хатыні сустрэлі мядзведзіцу з медзведзянятамі

Памёр рэжысёр серыяла «Сябры» Джэймс Бэроўз

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну40

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць